Празарокі
аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Празаро́кі — аграгарадок у Беларусі, Цэнтр сельсавета Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 452 чал. (2007). Знаходзяцца за 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі. Аўтамабільныя дарогі на Глыбокае, Полацк, Дзісну.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Празарокі згадваюцца ў пачатку XVI стагоддзя як маёнтак вялікіх князёў. У 1523 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Івану Корсаку тутэйшых панцырных сялян. Ад часу свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства.

Існуюць звесткі, што Празарокі знаходзіліся ва ўладанні архібіскупа полацкага Іасафата Кунцэвіча (да 1609). Потым яны перайшлі да Яна Рагозы і яго жонкі Яўхіміі Маславай, па смерці якіх у 1616 годзе мясціну падзялілі іх сыны Яраш і Дзмітры. У 1629 годзе Празарокамі валодаў Базыль Туковіч, які пакінуў іх сваёй жонцы Соф’і. У 1664 годзе Стэфан Туковіч перадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 годзе (паводле іншых звестак, у 1677) падкаморы полацкі Юстын Шчыт запрасіў сюды манахаў-францысканцаў, збудаваў драўляны касцёл Раства Багародзіцы, абноўлены ў 1721 Паўлам Юзафам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1797 пры касцёле заснаваны кляштар францысканцаў з амбарам і гумном. Кляштар закрыты ў 1832—1834 гадах. У 1710 годзе чашнік Крыштаф Шчыт пакінуў Празарокі сваёй жонцы Ганне з Завішаў. Каля 1750 года мястэчка належала генералу Крыштафу Шчыту, па смерці якога яно перайшло да Храпавіцкіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Празарокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 года Віленскай губерні. У 1848—1885 гадах мястэчка належала барону Аркадзю Кройцу. Станам на 1866 год тут было 14 двароў. 3 1856 года працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 года згарэла частка мястэчка, касцёл і касцёльныя пабудовы. Новы касцёл Маці Божай збудавалі ў кастрычніку 1907 года, царкву Святых Апосталаў Пятра і Паўла — у 1909 годзе, таксама існавала сінагога (не захавалася). На 1902 год працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы следчы, лекарскі ўчастак. Кожны панядзелак праводзіліся кірмашы.
У Празароках і Палівачах у 1907—1913 гадах дзейнічала тэатральная трупа, заснаваная мясцовым шляхцічам Ігнатам Буйніцкім. У 1975 годзе Ігнат Буйніцкі быў перазахаваны ў Празароках на цэнтральнай плошчы, на магіле ўстаноўлены помнік (скульптар І. Міско, архітэктар М. Бурдзін). Сядзіба Ігната Буйніцкага, якая знаходзілася за чыгуначным пераездам Палівачы, не захавалася. У мясцовай сярэдняй школе працуе музей заснавальніка беларускага тэатра (адкрыты ў 1982 годзе), дзе прадстаўленыя афішы спектакляў, здымкі трупы, лісты Зоські Верас і Зыгмунта Абрамовіча, успаміны празароцкіх старажылаў. У Празароках пахаваны Ян Голер, цымбаліст трупы Ігната Буйніцкага.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Празарокі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Празарокі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1992 год тут было 255 двароў, на 2007 год — 225 гаспадарак.
У 2015 годзе ў Празароках адзначылі 155-ю гадавіну з дня нараджэння заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага. У межах мерапрыемства пад назвай «Шануем славутае імя яго» адбылася служба ў мясцовым касцёле, пасля прайшло ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Ігнату Буйніцкаму. Затым у празароцкім Доме культуры прайшла святочная праграма з удзелам калектываў Глыбоччыны і народнага тэатру фальклору «Цярэшка». Адмысловай падзеяй святочных урачыстасцей стала вечарына «А музыкі граюць, граюць…», на ўзор вечарын, якія ладзіў Ігнат Буйніцкі[2]. У 2017 годзе ў Празароках праходзіў міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй[3].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У Празароках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, адбулаторыя, клуб, бібліятэка.
Славутасці
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1899—1907) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000407
- Помнік на магіле Ігната Буйніцкага —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000409
- Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (1909) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000408
- Дом генерала Мухіна
- Брацкая магіла —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000410
Remove ads
Страчаная спадчына
- Кляштар францысканцаў (XVII ст.)
Галерэя
- Краявіды Празарокаў
- Царква
- Вуліца
- Помнік на магіле І.Ц. Буйніцкага
- Касцёл
Вядомыя асобы
- Ігнат Буйніцкі (1861—1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця.
- Адам Шульга — дудар з трупы Ігната Буйніцкага.
- Ян Голер (1886—1980) — цымбаліст з трупы Ігната Буйніцкага.
- Міхал Пятроўскі (1889—1931) — беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі святар
- Вячаслаў Ракіцкі (нар. 1953) — беларускі пісьменнік, мастацтвазнавец, тэатральны і кінакрытык, сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага кіно, перакладчык, журналіст.
Remove ads
Зноскі
- Prozoroki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 68.
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- Язэп Бунто. Празарокі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 560.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. С. 443.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads