Рыгор Сямёнавіч Кавалёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Сямёнавіч Кавалёў (1902—1944) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Рыгор Кавалёў нарадзіўся 25 красавіка (па новаму стылю — 8 мая) 1902 года у вёсцы Вялікая Крушынаўка (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці). У 1924—1928 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай чырвонай Арміі. З 1932 года працаваў старшынёй калгаса на радзіме. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі і ўступіў байцом у партызанскі атрад. У жніўні 1944 года быў другі раз прызваны ў армію, быў стралком 2-й матастралковай быгады 3-га гвардзейскага танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся падчас Шаўляйскай аперацыі[1].
18 жніўня 1944 года Кавалёў знаходзіўся сярод савецкіх байцоў, якія абаранялі вышыню на захадзе ад Шаўляя ад магутнай кантратакі батальёна пяхоты ворага, 23 танкаў і 9 бранетранспарцёраў. У крытычны момант бою Кавалёў са звязкай ручных гранат кінуўся пад нямецкі танк, коштам свайго жыцця знішчыўшы яго. Першапачаткова быў пахаваны ў літоўскай вёсцы Купры, але потым быў перапахаваны ў мястэчку Гінкунай Шаўляйскага раёна Літвы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданяў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі сяржант Рыгор Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].
Remove ads
Зноскі
- Рыгор Сямёнавіч Кавалёў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads