Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч (1846, Крайск, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская Імперыя, (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 1915) — царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменнік, прыхільнік школы заходнерусізму.

Хуткія факты Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі (1867). Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, дзе ў 1873 абараніў магістарскую дысертацыю «Жыццё Іосіфа Сямашкі, мітрапаліта літоўскага і віленскага, і ўз'яднанне заходнерускіх уніятаў з праваслаўнай царквой у 1839 г.». Манаграфія вытрымала два выданні пры жыцці аўтара. Пасля сканчэння акадэміі Кіпрыяновіч накіраваны выкладчыкам у Літоўскую духоўную семінарыю. Выкладаў латынь, гісторыю і педагогіку, адначасова чытаў лекцыі ў Віленскай мужчынскай гімназіі і жаночым вучылішчы. Актыўна займаўся даследаваннем гісторыі ўніяцкай царквы і каталіцызму ў Беларусі. Аўтар шэрагу манаграфій, а таксама нарысаў «Іасафат Кунцэвіч» (1912) і «Да гісторыі жаночай адукацыі ў Заходняй Расіі» (1910).

Remove ads

Сачыненні

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads