Рыжык у Залюстроўі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ры́жык у залюстро́ўі» (руск.: Рыжик в зазеркалье) ― беларускі фэнтэзійна-прыгодніцкі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2010 годзе.[1]
Remove ads
Сюжэт
У каралеўстве Недаліі браты-двайняты Себасцьян і Морыс пакахалі выдатную Мону, дачку прадаўца люстэркаў. Прыгажуня Мона аддала сваё сэрца вясёламу рамантыку Себасцьяну. Адрынуты Морыс ператварыўся ў злога чараўніка Морціса і пракляў Нядалію. Жыхары каралеўства сталі знікаць. А Морціс захацеў стаць уладаром усіх міроў. Зло стала пранікаць з казачнага каралеўства ў рэальны свет. Перамагчы злога чараўніка і выратаваць свет можа толькі слаўная, вясёлая, гарэзная дзяўчынка Рыжык. У дзень свайго нараджэння яна даведаецца аб няшчасці, якое напаткала Недалію, і аб тым, што толькі адна яна можа выратаваць яе. З гэтага і пачынаюцца неверагодныя, вясёлыя, а часам і небяспечныя прыгоды 12-гадовай дзяўчынкі. У фільме фантастыка мудрагеліста пераплятаецца з рэальнасцю. Бедная і закатаваная бібліятэкарка ператвараецца ў каралеву, звычайны Чых у пацешнага віруса гарэзнасці Чуха, Пясочны чалавек, які памірае ад смагі, у ўдзячнага мудраца, страшны Чарвяк у высакароднага Захавальніка чароўнай кнігі, а састарэлая бібліятэка ў самыя розныя і нечаканыя куткі невядомага фантастычнага свету.
Remove ads
У ролях
Здымачная група
- рэжысёр, сцэнарый ― Алена Турава[2]
- аператар ― Дзмітрый Рудзь
- кампазітар ― Уладзімір Кандрусевіч
- мастак ― Ігар Хруцкі
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads