Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч

беларускі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Пятро́віч Кандрусе́віч (нар. 29 верасня 1949(1949-09-29), Гродна) — беларускі кампазітар . Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.[1]

Хуткія факты Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гродне. Яго бацька, кравец, любіў спяваць, Рыгор Шырма запрашаў яго ў свой славуты калектыў.

Хадзіў у музычную школу, хоць вельмі не хацеў. Першыя спробы напісання ўласных сачыненняў з’явіліся ў музычнай вучэльні. Беларускую кансерваторыю закончыў двойчы, спачатку як піяніст. У студэнцкія гады захапляўся «The Beatles», іграў на гітары. Іграў на танцах, у Доме культуры 1-га цагельнага завода. Пасля атрымання адукацыі год працаваў канцэртмайстрам у Оперным тэатры. Потым паступіў у кансерваторыю другі раз, ужо на кампазіцыю, у клас Яўгена Глебава.[2]

Бацька мастака Уладзіміра Кандрусевіча.

Remove ads

Творчасць

Напісаў музыку больш чым да 200 спектакляў і 32 фільмаў, удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за стварэнне музыкі да балета «Мефіста», мюзіклаў «Шклянка вады», «Джулія», «Соф’я Гальшанская», «Байкер». Мюзікл «Соф’я Гальшанская», пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.

Поўнаметражныя ігравыя фільмы «Кіндэрвілейскі прывід» і «Рыжык у Залюстроўі», аўтар музыкі да якіх — Уладзімір Кандрусевіч, атрымалі высокую ацэнку на розных кінафестывалях.

Адным з этапаў творчага шляху Уладзіміра Кандрусевіча стала супрацоўніцтва з прадзюсерскім цэнтрам «Спамаш».[3]

Remove ads

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992).

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads