Рыкарда Гуіральдэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыкарда Гуіральдэс (ісп.: Ricardo Güiraldes; 13 лютага 1886, Буэнас-Айрэс — 11 лістапада 1927, Парыж) — аргенцінскі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
У 1910 годзе адправіўся ў падарожжа па Еўропе, Індыі, Японіі. Жыў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з французскай авангарднай літаратурай. Пасля вяртання ў Буэнас-Айрэс у 1912 годзе ажаніўся з Адэлінай дэль Карыл. У гэтым жа годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік El cencerro de cristal. У 1916 годзе з жонкай падарожнічае на Ямайку і Кубу, падарожныя нататкі ляглі ў аснову рамана Xaimaca. У 1917 годзе выходзіць аўтабіяграфічны раман Raucho.
У 1919 і 1922 гадах зноў падарожнічае па Еўропе разам з жонкай. У 1922 годзе выходзіць раман «Разаўра» — меланхалічны, іранічны твор пра каханне. У гэты перыяд адбываюцца змены ў мысленні Гуіральдэса — пачынае цікавіцца тэасофіяй і ўсходняй філасофіяй. У 1924 годзе Гуіральдэс робіцца адным з заснавальнікаў ультраістычнага часопіса Proa.
Творчасць Рыкарда Гуіральдэса дасягнула сваёй вяршыні ў рамане «Дон Сегунда Сомбра». У 1927 годзе пісьменнік у апошні раз едзе ў Еўропу, памірае ў Парыжы ад раку.
Remove ads
Зноскі
- Ricardo Guiraldes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ricardo Güiraldes // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118719157 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118719157 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Ricardo Güiraldes, un escritor de tradición — 2025. Праверана 13 лютага 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads