Рыкарда Санчэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыкарда Санчэс
Remove ads

Рыкарда Санчэс (ісп.: Ricardo Sánchez, нар. 9 верасня 1953, Рыа-Грандэ-Сіці, Тэхас, ЗША) — генерал-лейтэнант арміі ЗША лацінаамерыканскага паходжання, камандуючы кааліцыйнымі войскамі ў Іраку з чэрвеня 2003 па чэрвень 2004 года.

Хуткія факты Рыкарда Санчэс, Дата нараджэння ...

Санчэс атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі — па матэматыцы і гісторыі. Падчас вайны ў Персідскім заліве (1991) камандаваў батальёнам. З’яўляўся самым высокапастаўленым амерыканцам іспанскага паходжання ў арміі ЗША да свайго сыходу з Узброеных сіл 1 лістапада 2006 года. Пакінуў войска пасля скандалу ў турме Абу-Грэйб, калі стала вядома, што амерыканскія вайскоўцы катавалі зняволеных[1].

У 2005 годзе праваабарончая арганізацыя «Амерыканскі саюз за грамадзянскія свабоды» апублікавала службовую запіску Санчэса ад 14 верасня 2003 года. У дакуменце генерал дазваляў выкарыстанне некаторых метадаў допыту, якія, на думку юрыстаў Амерыканскага саюза грамадзянскіх свабод, парушалі Жэнеўскія канвенцыі[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Терехов А. Новый скандал вокруг Пентагона // Независимая газета, 31 марта 2005

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads