Рымская Іспанія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рымская Іспанія
Remove ads

Іспанія, або Гіспанія (лац.: Hispania) — рымская назва Пірэнейскага паўвострава.

Thumb
Рымская Іспанія ў I—III стст.

Гісторыя

Паражэнне карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супраціўляліся яшчэ амаль два стагоддзі, а паўстанні ў пірэнейскай частцы Іспаніі адбываліся на працягу ўсяго рымскага валадарства.

Тым не менш, Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскія імператары (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найбольшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвая Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.

Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыяклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны дыяцэз, які складаўся ўжо з 6 правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, Картахены, Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.

У пачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам, Іспанія аказалася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.

Remove ads

Гл. таксама

  • Дарымскае насельніцтва Іберыі
  • Кельты Іберыі

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads