Рымскі мост (Трыр)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымскі мост (ням.: Römerbrücke), таксама Стары мозельскі мост (ням.: Alte Moselbrücke) — найстарэйшы захаваны мост Заходняй Рымскай імперыі, пабудаваны цераз раку Мозель у Трыры. Размешчаны за 1,5 км на паўднёвы захад ад Галоўнай рыначнай плошчы. Яго даўжыня складае каля 200 метраў.
Remove ads
Гісторыя
У 16 годзе да нашай эры быў пабудаваны першы мост на дубовых апорах. У 71 годзе нашай эры мост быў перабудаваны, дубовыя апоры былі заменены каменнымі. Трэці раз мост быў рэканструяваны паміж 144 і 152 гадамі.

Звонку Рымскі мост абліцаваны плітамі вышынёй ад 35 да 95 сантыметраў і шырынёй да 3 метраў з базальтавай лавы, здабытай з кратара патухлага вулкана, злучанымі паміж сабой жалезнымі клямкамі. Першапачаткова праезная частка моста была зроблена з дрэва, якое пазней замянілі каменнымі плітамі.
У 1689 годзе мост быў узарваны французскімі войскамі. У 1716—1718 гадах скляпенні моста быў абноўлены прыдворным цясляром Іаганам Георгам Юдасам, у гэты ж час на пятай калоне ў цэнтры моста было пастаўленна распяцце і статуя Святога Мікалая.
Сучаснасць

Сучасны мост ляжыць на рымскіх апорах. У кірунку ўверх па цячэнні апоры завостраны, каб пра іх разбіваўся лёд падчас паводкі. У нашы дні Рымскі мост — па-ранейшаму ажыўленая аўтамабільная дарога.
У 1986 годзе Рымскі мост, разам з іншымі збудаваннямі рымскага перыяду, Кафедральным саборам Трыра і царквой Маці Божай, быў уключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымскі мост (Трыр)
- Римский мост (Römerbrücke)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads