Рыхеза Вальдэмарсдатэр

прынцэса дацкая, каралева-кансорт шведская From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыхеза Вальдэмарсдатэр
Remove ads

Рыхеза (дацк.: Richeza af Danmark, шведск.: Rikissa av Danmark; 1182, Рынгстэд, Зеландыя — 8 мая 1220, Рынгстэд, Зеландыя) — дацкая прынцэса з дынастыі Эстрыдсенаў, жонка шведскага караля Эрыка X.

Хуткія факты Рыхеза Вальдэмарсдатэр, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Дачка дацкага караля Вальдэмара I і менскай князёўны Сафіі Валадараўны. Названа па бабулі з матчынай лініі — каралеве Рыхезе.

У 1210 годзе шведскі кароль Эрык X, які скінуў свайго папярэдніка Сверкера II, для добрасуседскіх адносін з Даніяй, дзе традыцыйна падтрымлівалі дынастыю Сверкераў супраць дынастыі Эрыксанаў, ажаніўся з Рыхезай, сястрой тагачаснага дацкага караля Вальдэмара II.

Пры жыцці мужа каралева нарадзіла дачок і толькі пасля яго смерці ў 1216 годзе, каралева-ўдава нарадзіла адзінага сына, будучага шведскага караля Эрыка XI. Новы шведскі кароль Юхан I з дынастыі Сверкераў выгнаў са Швецыі ўсю дынастыю Эрыксанаў. Разам з дзецьмі, Рыхеза вярнулася на радзіму, дзе памерла ў 1220 годзе, не дажыўшы ні да заняцця сваім сынам на шведскага стальца ў 1222 годзе, ні да вяселляў сваіх дачок.

Remove ads

Сям’я

У Рыхезы і Эрыка X было чатыры дачкі і адзін сын.

  • Сафія Эрыксдотэр (пам. 1241), у шлюбе з Генрыхам III Борвінам, герцагам растоцкім.
  • Марта Эрыксдотэр, у шлюбе з Нільсам Сікстэнсанам Шпарэ.
  • Інгеборг Эрыксдоцір (пам. 1254), у шлюбе з Біргерам Ярлем, рэгентам шведскім.
  • Мар’яна, у шлюбе з Барнімам I, герцагам памеранскім.
  • Эрык XI (1216—1250), кароль шведскі.

Продкі

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads