Рычард Робертс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рычард Джон Робертс (англ.: Richard John Roberts, нар. 6 верасня 1943[1], Дэрбі) — брытанскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1993 годзе разам з Ф.Шарпам «за адкрыццё, незалежна адзін ад аднаго, перарывістай структуры гена».
Remove ads
Біяграфія
Рычард Джон Робертс нарадзіўся 6 верасня ў Дэрбі ў сям'і аўтамеханіка. Маці была хатняй гаспадыняй. Калі Робертсу споўнілася 4 гады, сям'я пераехала ў горад Бат, дзе ён скончыў City of Bath Boys' School.[7] Школа была пазней названая ў яго гонар.
З 1963 года ў ЗША. У 1965 годзе Робертс скончыў універсітэт Шэфілда (Шэфілд) і паступіў там жа ў аспірантуру. На працягу аднаго года ён практычна скончыў дысертацыю па даследаванні флаванаідаў і, маючы вольны час, зацікавіўся малекулярнай біялогіяй. Пасля абароны дысертацыі ў студзеня 1969 года Робертс пераехаў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе інтэнсіўна займаўся транспартнай РНК і даведаўся пра працы Даніэла Натанса па рэстрыкцыйным ферментам, якія адкрылі шлях да дэталёвага вывучэння ДНК.
Адкрыў у 1977 годзе адначасова і незалежна ад Філіпа Шарпа перарывістую структуру гена.
У 1992 годзе перайшоў у біятэхналагічную кампанію Нью-Інгланд Біялабс, якая наладзіла вытворчасць рэстрыктаз для лабараторнага выкарыстання.
Стаўшы лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў 1993 годзе, ён быў узнагароджаны ганаровым званнем доктара навук ва ўніверсітэце Бата ў 1994 годзе.[8]
Робертс быў адным з тых, хто падпісаў Другі гуманістычны маніфест.[9] Ён быў пасвечаны ў рыцары ў 2008 годзе.
Remove ads
Узнагароды
- 2007 — Медаль Габара[10]
- 1993 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Дачыненні з Беларуссю
19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў[11].
Зноскі
- Richard John Roberts // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- Richard J. Roberts Biographical — Nobel Foundation. Праверана 4 лютага 2021.
- Honorary Graduates 1989 to present(недаступная спасылка). bath.ac.uk. University of Bath. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2015. Праверана 18 February 2012.
- Humanist Manifesto II(недаступная спасылка). American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.
- Нобелеўскія лаўрэаты папрасілі Трампа дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў . Наша Ніва (20 жніўня 2025). Праверана 20 жніўня 2025.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads