Рычард III

кароль Англіі (1483—1485) From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард III
Remove ads

Рычард III — кароль Англіі з 1483 па 1485 г. Прадстаўнік роду Ёркаў, нашчадак дынастыі Плантагенетаў, апошні прадстаўнік гэтай дынастыі.

Хуткія факты манарх Англіі[d], Папярэднік ...

Рычард Глостэр нарадзіўся 2 кастрычніка 1452 г. Быў адзінаццатым дзіцем герцага Рычарда Ёрка і Сесіліі Нэвіл. Ён быў абвешчаны трэцім герцагам Глостэр пасля каранавання свайго брата Эдуард IV у 1461, якому Рычард служыў верай і праўдай у барацьбе паміж Ёркамі і Ланкастэрамі.

Пасля смерці Эдуарда IV Рычард захапіў трон ад свайго пляменніка Эдуарда V. Прыхільнікі будучага караля абвясцілі радаслоўную Эдуарда несапраўднай, сцвярджаючы, што шлюб караля Эдуарда IV і Лізаветы з’яўляецца незаконным, а іх сыны не маюць ніякіх правоў на карону. Эдуарда V і яго брата Рычарда памясцілі ў Таўэр, а пазней забілі. Рычард Глостэр быў каранаваны 6 ліпеня 1483 пад імем Рычарда III.

Праз чатыры месяцы пасля каранацыі пачынаецца паўстанне прыхільнікаў Генрыха Цюдара з роду Ланкастэраў. Паўстанне было задушана, але Генрых Цюдар збірае новае войска і ў бітве пры Босварце  (англ.) (22 жніўня 1485) перамагае караля, які падчас бітвы загінуў. Рычард ІІІ быў апошнім англійскім каралём, які загінуў у бітве.

Гэтая бітва палажыла канец Вайне Руж. Генрых Цюдар каранаваўся пад імем Генрых VII. Сітуацыя ў Англіі пачала стабілізавацца пасля некалькіх гадоў міжусобнай вайны.

Кароль Рычард III мае змрочную рэпутацыю, галоўным чынам дзякуючы знакамітай шэкспіраўскай п’есе Рычард ІІІ, дзе ён прадстаўлены як амаральная пачвара. Рычарду прыпісваецца забойства свайго брата Кларэнса і пляменнікаў Эдуарда V і Рычарда.

У час свайго кароткага кіравання паказаў сябе як добры адміністратар, заканадавец, дзяржаўны дзеяч з пачуццём камерцыйнага патэнцыялу і адважны воін. Быў заступнікам музыкі і архітэктуры.

Remove ads

Зноскі

  1. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads