Эдуард IV
кароль Англіі (1461—1470, 1471—1483) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдуард IV (28 красавіка 1442, Руан — 9 красавіка 1483, Лондан) — кароль Англіі ў 1461—1470 і 1471—1483, прадстаўнік Ёркскай лініі Плантагенетаў, захапіў пасад падчас Вайны Пунсовай і Белай ружы.
Remove ads
Біяграфія
Старэйшы сын Рычарда Ёркскага і Сесіліі Невіл, брат Рычарда III. Пасля смерці бацькі ў 1460 г. ўспадкаваў яго тытулы графа Кембрыджа, Марча і Ольстэра і герцага Ёркскага, узначаліў партыю Белай ружы. У 1461 г. ва ўзросце васямнаццаці гадоў узышоў на англійскі трон пры падтрымцы Рычарда Нэвіла. У гэтым жа годзе Ёркамі былі здабыты перамогі пад Морцімер-Крос і пры Таўтоне. У выніку апошняй асноўныя сілы Ланкасцераў былі пабіты, а кароль Генрых VI і каралева Маргарыта беглі з краіны (кароль неўзабаве быў злоўлены і складзены ў Таўэр).

Актыўныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 1470, калі перайшоўшы на бок Ланкасцераў граф Уорык і герцаг Кларэнс (малодшы брат Эдуарда IV) вярнулі на пасад Генрыха VI. Эдуард IV з іншым сваім братам герцагам Глосцерам беглі ў Бургундыю, адкуль вярнуліся ў 1471. Герцаг Кларэнс ізноў перакінуўся на бок брата — і Ёркі атрымалі перамогі пры Барнэце і Цьюксберы. У першай з гэтых бітваў быў забіты граф Уорык, у другой загінуў прынц Эдуард — адзіны сын Генрыха VI, — што стала канцом ланкастарскай дынастыі.
Эдуард IV — першы кароль з дынастыі Ёркаў — мірна валадарыў аж да сваёй смерці, якая прыйшла нечакана для ўсіх у 1483, калі каралём на кароткі час стаў яго сын Эдуард V.
Remove ads
Сям’я
Шлюб і дзеці
Быў жанаты на Елізавеце Вудвіл (1437—1492), іх дзеці:
- Елізавета (1466—1503), замужам за каралём Англіі Генрыхам VII;
- Марыя (1467—1482);
- Сесілія (1469—1507);
- Эдуард V (1470—1483?), кароль Англіі;
- Рычард (1473—1483?);
- Ганна (1475—1511);
- Кацярына (1479—1527);
- Брыджыт (1480—1517).
Кароль быў вялікім любоўнікам і акрамя афіцыйнай жонкі, быў таемна заручаны яшчэ з адной ці некалькімі жанчынамі, што ў далейшым дазволіла каралеўскай радзе абвясціць яго сына Эдуарда V байструком і разам з іншым яго сынам кінуць у Таўэр.
Remove ads
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads