ФК Рэал Сарагоса

іспанскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Рэал Сарагоса» (ісп.: Real Zaragoza) ― іспанскі футбольны клуб з аднайменнага горада, прадстаўляе правінцыю Арагон. Быў заснаваны 18 сакавіка 1932 года шляхам аб’яднання двух клубаў Iberia SC і Real Zaragoza CD. У 1930-х гадах клуб прагрэсаваў, але грамадзянская вайна перашкодзіла гэтаму прагрэсу.

Хуткія факты Рэал Сарагоса, Поўная назва ...

«Рэал» з Сарагосы займае 9 радок у вольнай табліцы чэмпіянату Іспаніі. Шосты клуб Іспаніі па колькасці перамог у кубку краіны, клуб перамагаў у гэтым спаборніцтве шэсць разоў. «Сарагоса» таксама мае перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, што была дасягнута ў сезоне 1994/95.

Традыцыйна дома клуб гуляе ў белых кашулях і гэтрах з сінімі шортамі. У гасцях каманда апранаеццца ў адзенне жоўта-чорнага колеру. Хатняя арэна завецца «Ла Рамарэда» і змяшчае 34 595 гледачоў.

Remove ads

Сябры і супернікі

Традыцыйна з клубам «Нумасія» з горада Сорыя падтрымліваюцца добрыя адносіны.

Сярод традыцыйных праціўнікаў варта вылучыць «Асасуну» з Памплоны, што прадстаўляе суседнюю правінцыю Навара. Паміж гарадамі 145 кіламетраў, але калі каманды гуляюць адзін супраць аднаго, стадыён звычайна месціць шмат прадстаўнікоў гасцявога клуба.

Таксама існуе і арагонскае дэрбі, калі на пляцу сустракаюцца «Рэал Сарагоса» і «Уэска».

Remove ads

Дасягненні

Склад

Станам на люты 2024 года.

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads