Рэгіёны Швецыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэгіёны Швецыі
Remove ads

Рэгіёны Швецыі — тры традыцыйныя часткі, па сутнасці тры групы правінцый, Швецыі. Рэгіёны не маюць цяпер якога-небудзь адміністрацыйнага значэння, аднак захоўваюць культурную і гістарычную значнасць. Часцей за ўсё іх называюць «landsdelar», што проста азначае «частка краіны».

Thumb
Рэгіёны Швецыі

Рэгіёны

  • Гёталанд — паўднёвы рэгіён, найбольш заселены рэгіён, які складаецца з 10 правінцый.
  • Свеаланд — цэнтральны рэгіён, названы ў гонар гістарычнай Швецыі (англ.: Sweden proper). Самы маленькі рэгіён, складаецца з 6 правінцый.
  • Норланд — паўночны рэгіён, які займае 60 % тэрыторыі Швецыі. Складаецца з 9 правінцый.
Больш інфармацыі Рэгіён, Насельніцтва (2005) ...
Remove ads

Гістарычныя рэгіёны

Thumb
Гістарычныя рэгіёны Швецыі

Швецыя гістарычна падзелена на 4 рэгіёны: Гёталанд, Свеаланд, Норланд, Эстэрланд.

  • Эстэрланд — гэта старая назва паўднёвай Фінляндыі. У дагістарычныя часы рэгіён быў заселены рознымі плямёнамі са сваімі царамі (такіх, як квены). Тэрмін стаў састарэлым ужо з 15-га стагоддзя і практычна невядомы ў Швецыі сёння. У большасці слоўнікаў «österlandet» азначае проста ўсход.
  • У дагістарычныя часы Швецыя была ў значнай ступені абмежавана тэрыторыямі Свеаланда і паўднёвай часткай Норланда, у той час Гёталанд згадваецца ў легендах як дзяржава-супернік, з якой увесь час вяліся шведска-гёцкія войны (англ.: Swedish-Geatish wars), згаданыя ў англасаксонскай эпічнай сазе пра Беавульфа. Урэшце абедзве краіны былі аб’яднаны пад адной каронай на некаторы час паміж 5501200 (дакладная дата з’яўляецца прадметам дыскусій).
Remove ads

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads