Рэзеда пахучая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэзеда пахучая
Remove ads

Рэзеда пахучая[1], Рэзеда духмяная (Reseda odorata) — від кветкавых раслін роду Рэзеда (Reseda) сямейства Рэзедовыя (Resedaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, якая дае галінастыя прамыя сцёблы да 80 сантыметраў вышыні. Суквецце прадстаўляе сабой каласападобную гронку з многіх кветак. Духмяная кветка мае шэсць ад белых да жаўтлявых або зеленаватых пялёсткаў, верхнія з якіх падзяляюцца на тры вузкіх, пальцападобных дзелькі[2]. У цэнтры кветкі размешчана каля 25 тычынак, на верхавінах якіх размешчаны буйныя ніцыя аранжавыя пылавікі.

Remove ads

Арэал

Паходзіць, верагодна, з Міжземнаморскага басейну, але часам яго можна сустрэць у дзікай прыродзе, як інтрадукаваны від у многіх частках свету[3].

Значэнне і выкарыстанне

Расліна здаўна вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны з-за яе духмяных кветак, эфірны алей якіх выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. 2 350 экз.
  2. UC/JEPS: The Jepson Manual: Higher Plants of California. Праверана 7 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads