Рэймскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэймскі саборmap
Remove ads

Рэймскі сабор (фр.: Notre-Dame de Reims) быў пабудаваны ў XIII ст., гэта значыць пазней Сабора Парыжскай Божай Маці і Шартрскага сабора, але значна раней, чым саборы ў Страсбургу, Ам’ене і Бавэ.

Хуткія факты Рэймскі сабор, Краіна ...

Рэймскі сабор з’яўляецца адным з самых вядомых узораў гатычнага мастацтва ва Францыі дзякуючы сваёй архітэктуры і скульптурным кампазіцыям і ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пачынаючы з перыяду Сярэднявечча і да XIX стагоддзя гэты сабор быў месцам каранацыі практычна ўсіх французскіх манархаў.

Remove ads

Гісторыя

V стагоддзе: Першы сабор, пабудаваны святым біскупам Ніказіем (Saint Nicaise) на месцы гала-рымскіх тэрм. Ужо тады ён быў прысвечаны Маці Божай.

Каля 498: Святы Рэмігій хрысціў у Рэймскім саборы Хлодвіга I.

816: Сын Карла Вялікага Людовік Набожны абраў Рэймс месцам, дзе ён каранаваўся ў якасці імператара.

1027: Каранацыя Генрыха I. Легенда пра сасуд з міро (фр.: Sainte Ampoule) і палітычная магутнасць Рэймскага архібіскупства сталі прычынамі таго, што сабор стаў сталым месцам каранацыі французскіх кіраўнікоў.

1210: Пажар знішчыў стары сабор.

1211, 6 мая: Архібіскуп Рэймса Абры дэ Умбер (фр.: Aubry de Humbert) заклаў тут новы сабор Маці Божай, які існуе і дагэтуль.

У будаўніцтве новага будынка сабора бралі ўдзел чатыры архітэктара:

  • з 1211: Жан д'Арбэ (фр.: Jean d'Orbais).
  • 12311237: Жан-ле-Лу (што можа быць перакладзена як Жан Воўк) (фр.: Jean-le-Loup).
  • 12471255: Гашэ Рэймскі (фр.: Gaucher de Reims).
  • паміж 1255 і 1285: Бернар Суасонскі (фр.: Bernard de Soissons).

XVI стагоддзе — у Рэймскі сабор трапляе славянскае Рэймскае евангелле, на якім, як на таямнічым рукапісе, прысягаюцца каралі.

1825, 29 мая: Апошняя каранацыя ў Рэймсе — Карл X.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads