Зборная Швейцарыі па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зборная Швейцарыі па футболе
Remove ads

Зборная Швейцарыі па футболе (ням.: Schweizer Fussballnationalmannschaft, фр.: L’équipe de Suisse de football, італ.: Nazionale di calcio della Svizzera, нефармальная мянушка Nati) прадстаўляе Швейцарыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1905 года. Кіруецца і кантралюецца Швейцарскай футбольнай асацыяцыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.

Хуткія факты Швейцарыя, Мянушкі ...
Хуткія факты Спартыўныя ўзнагароды ...

Свой першы міжнародны матч зборная Швейцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі і прайграла ў ім з лікам 0:1. Найвышэйшым поспехам у яе гісторыі было заваёва сярэбраных медалёў на Алімпіядзе 1924 года ў Парыжы і перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце свету 2002 года. У перыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленні зборнай і ў швейцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнер Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучага катэнача) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954; апошні праходзіў у самой Швейцарыі). У 1960-х гадах у гісторыі зборнай Швейцарыі пачаўся перыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў. Толькі ў пачатку 1990-х гадоў англійскаму трэнеру Рою Ходжсану атрымалася вярнуць Швейцарыю ў эліту сусветнага футбола, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату свету 1994 года і чэмпіянату Еўропы 1996 года. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Хітцфельда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2004 года і чэмпіянату свету 2006 года; на гэтым сусветным першынстве яна змагла выйсці з групы і ў 1/8 фіналу прайграла зборнай Украіны па выніках серыі пасляматчавых пенальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швейцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусціўшы ні ў адным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў свету здараецца не так часта.

Улетку 2008 года Швейцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Еўропы 2008. У хатнім чэмпіянаце швейцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.

Remove ads

Футбалісты

Цяперашні склад

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 8 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Японіі.

Больш інфармацыі #, Паз ...
Remove ads

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Больш інфармацыі Чэмпіянат свету, Найлепшы бамбардзір (галы) ...

Чэмпіянат Еўропы

Больш інфармацыі Чэмпіянат Еўропы, Найлепшы бамбардзір (галы) ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads