Зборная Іспаніі па футболе

мужчынская нацыянальная футбольная зборная, якая прадстаўляе Іспанію From Wikipedia, the free encyclopedia

Зборная Іспаніі па футболе
Remove ads

Збо́рная Іспа́ніі па футбо́ле прадстаўляе Іспанію на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1920 года. Кіруецца і кантралюецца Федэрацыяй футбола Іспаніі, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.

Хуткія факты Іспанія, Мянушкі ...
Хуткія факты Спартыўныя ўзнагароды ...

Чэмпіён свету (2010), трохразовы чэмпіён Еўропы (1964, 2008, 2012).

Remove ads

Гісторыя

Іспанская футбольная ліга — адна з наймацнейшых у свеце. У ёй прымаюць удзел такія знакамітыя клубы, як «Рэал Мадрыд», «Барселона», «Атлетыка Мадрыд», «Валенсія» і іншыя. У Іспаніі гуляюць шматлікія зоркі сусветнага футбола, дзякуючы якім лепшыя клубы краіны дамінуюць у еўрапейскіх клубных турнірах.

У той жа час, іспанскім гульцам вельмі цяжка прабіцца ў асноўны склад сваіх клубаў, што дрэнна адбіваецца на гульні зборнай Іспаніі. Акрамя таго, жыхары каралеўства гістарычна разрознены на лагеры, якія паміж сабой варагуюць, што таксама з’яўляецца негатыўным фактарам для баявога духу футбалістаў зборнай і заўзятараў. Некаторыя гульцы адмаўляюцца выступаць за зборную Іспаніі, шматлікія фанаты не наведваюць матчы зборнай, аддаючы перавагу заўзець толькі за свае лакальныя клубы.

Улічваючы сілу іспанскай лігі і прысутны патэнцыял гульцоў, юнацкія і маладзёжныя зборныя краіны выступаюць вельмі паспяхова, становячыся чэмпіёнамі свету і Еўропы, зборная Іспаніі традыцыйна належыць да наймацнейшых каманд Еўропы і выступае ў ролі фаварыта на буйных першынствах.

Remove ads

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Больш інфармацыі Чэмпіянат свету, Найлепшы бамбардзір (галы) ...
  1. Адмовілася ад удзелу з-за грамадзянскай вайны.

Чэмпіянат Еўропы

Больш інфармацыі Чэмпіянат Еўропы, Найлепшы бамбардзір (галы) ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads