Рэлігія ў Арменіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэлігія ў Арменіі
Remove ads

Большая частка насельніцтва Арменіі з’яўляецца хрысціянамі — паслядоўнікамі Армянскай апостальскай царквы.

Хрысціянства

Thumb
Хрышчэнне Трдата III.

Хрысціянства з’явілася ў Арменіі ў I стагоддзі н.э., калі, паводле падання, у краіне навучалі апосталы Ісуса Хрыста Фадзей і Варфаламей, апошнія лічацца заснавальнікамі Армянскай апостальскай царквы. У пачатку IV стагоддзя (традыцыйная дата — 301 год) цар Трдат III абвясціў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй, такім чынам Арменія стала першай хрысціянскай дзяржавай у свеце.

Паводле апублікаваных матэрыялаў перапісу насельніцтва Арменіі 2011 года, 92,6 % насельніцтва краіны належаць да Армянскай апостальскай царквы, 1,0 % насельніцтва адносяцца да пратэстанцкай Армянскай евангелісцкай царквы, 0,5 % адносяцца да Армянскай каталіцкай царквы, 0,3 % да дэнамінацыі Сведак Іеговы (мае адрозненні як ад традыцыйных хрысціянскіх цэркваў, так і ад пратэстанцкіх), 0,25 % праваслаўных, 0,1 % адносяцца да духоўна-хрысціянскай дэнамінацыі малакане, таксама невядомы лік хрысціянаў у матэрыялах перапісу аднесены да катэгорыі «іншыя» (агулам 0,26 % насельніцтва краіны), якая, апроч хрысціянаў, складаецца з мусульманаў, іўдаістаў і прыхільнікаў іншых нехрысціянскіх рэлігій[1]. Такім чынам, трохі менш за 95 % насельніцтва краіны спавядаюць хрысціянства.

Армянская апостальская царква належыць да Арыентальных праваслаўных цэркваў, у лік якіх уваходзяць таксама Копцкая, Эфіопская, Эрытрэйская, Сірыйская і Малаанкарская праваслаўныя цэрквы.

Сярод шэрага нацыянальных меншасцей назіраецца высокая ступень рэлігійнай асіміляцыі: так, 77 % грэкаў Арменіі аднояцца да Армянскай апостальскай царквы, да гэтай жа царквы адносяцца 57 % украінцаў, 41 % рускіх і грузінаў, 34 % асірыйцаў[1]. Назіраецца таксама ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння колькасці і дзелі нацыянальных меншасцей, якія з’яўляюцца традыцыйнымі носьбітамі тых канфесій, якія не маюць традыцыйнага шырання сярод этнічных армян.

Remove ads

Езідызм

Пры перапісе езіды кваліфікаваліся як самастойны этнас, а іх традыцыйная рэлігія ў афіцыйна выдадзеных матэрыялах перапісу фігуруе пад назвай «шарфадзінская». З 35 308 этнічных езідаў да шарфадзінскай рэлігіі належаць 69 % (24 518 чалавек), апроч таго, да шарфадзінскай рэлігіі належаць 31 % этнічных курдаў (682 чалавекі). Усяго ў Арменіі жыве 25 204 паслядоўнікаў шарфадзінскай рэлігіі (0,83 % насельніцтва краіны)[1]. Езіды галоўным чынам жывуць у паселішчах Арарацкай даліны, на паўночны захад ад Ерэвана. 29 верасня 2012 года ў Армавірскай вобласці Арменіі ўрачыста быў адкрыты езідскі храм «Зіарат». Гэта першы храм, пабудаваны за межамі спрадвечнай радзімы езідаў — паўночнага Ірака, закліканы задаволіць духоўныя патрэбы езідаў Арменіі[2].

Remove ads

Іўдаізм

У Арменіі жыве 3 тысячы іўдзеяў, галоўным чынам у Ерэване[3][4].

Іслам

Thumb
Блакітная мячэць у Ерэване.

У Арменіі жывуць паслядоўнікі ісламу, гэту рэлігію вызнаюць курды, персы, азербайджанцы[5][6][7][8] і іншыя народы. У Ерэване для мусульманаў дзейнічае мячэць[9].

Цяпер у Арменіі дыяспара мусульманаў-курдаў налічвае некалькі сотняў чалавек, большасць з іх жыве ў Абавянскім раёне, некаторая колькасць мусульманаў-азербайджанцаў жыве каля ўсходніх і паўночных меж Арменіі ў сельскай мясцовасці. У Ерэване жывуць каля 1 тысячы мусульманаў — курды, персы і выхадцы з Блізкага Усходу.

Remove ads

Паганства

Па даных перапісу 2011 года, у краіне жыве 5 434 паслядоўнікі паганства[1]. Пераважная большасць грамадзянаў Арменіі, якія пры перапісе ўлічаны як паганцы, — гэта этнічныя езіды (3624 чалавекі ці 10 % агульнага ліку этнічных езідаў), а таксама этнічныя курды (палова агульнага ліку этнічных курдаў Арменіі, ці 1068 чалавек, запісаны як паганцы).

Сярод этнічных армян у якасці паганцаў сябе паказалі 734 чалавека ці 0,02 % усіх этнічных армян краіны. Гетанізм — неапаганскі рэлігійны рух, што ўзнаўляе традыцыйную дахрысціянскую рэлігію армян. Заснаваны арменолагам Слакам Какасянам на базе твораў вядомага армянскага нацыяналіста Гарэгіна Нждэ. Неапаганскія абрады рэгулярна праводзяцца ў храме Гарні. Кіраўніком паганскіх абшчын Арменіі з’яўляецца жрэц Заграб Петрасян. Дакладная колькасць паслядоўнікаў невядомая.

Remove ads

Свабода веравызнання ў Арменіі

Канстытуцыя з папраўкамі, занесенымі ў снежні 2005 года, абвяшчае свабоду веравызнання, аднак закон накладае вызначаныя абмежаванні на свабоду веравызнання прыхільнікаў рэлігійных меншасцей, і ёсць некаторыя абмежаванні на практыцы. Армянская Апостальская Царква, якая мае афіцыйны юрыдычны статус, як нацыянальная царква, карыстаецца некаторымі прывілеямі, не даступнымі для іншых рэлігійных груп. Некаторыя канфесіі паведамілі пра дыскрымінацыю з боку службовых асоб сярэдняга ці нізкага ўзроўню ўрада, але адзначылі, што службовыя асобы высокага ўзроўню больш памяркоўныя. Сацыяльныя адносіны да некаторых груп рэлігійных меншасцей былі дваістымі, і з’явіліся паведамленні пра сацыяльную дыскрымінацыю ў дачыненні да членаў гэтых груп[10].

Remove ads

Афіцыйная статыстыка

Больш інфармацыі Нацыянальнасць, Насельніцтва ўсяго ...
Remove ads

Зноскі

  1. Юрий Дасни. «Езидский храм в Армении», Kurdistan.ru, 22.10.2012
  2. Древние евреи в Курдистане(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2019. Праверана 29 студзеня 2017.
  3. В Армении проживает ощутимое число азербайджанцев(недаступная спасылка). Армения Онлайн. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2011. Праверана 29 студзеня 2017.
  4. AZG Daily Архівавана 15 жніўня 2011.
  5. Народы России — Азербайджанцы, живущие в Армении, не хотят создавать общину(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2012. Праверана 29 студзеня 2017.
  6. | iamik.ru | ИА МиК — информационно-аналитическое агентство(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012. Праверана 29 студзеня 2017.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads