Рэнэ Каці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэнэ Каці
Remove ads

Рэнэ Каці (фр.: René Coty; 20 сакавіка 1882, Гаўр — 22 лістапада 1962, Гаўр) — прэзідэнт Францыі ў 1954—1959 гадах.

Хуткія факты Рэнэ Каці, Прэзідэнт Францыі ...

Сябар Дэмакратычнага альянсу, а затым — Нацыянальнага цэнтру незалежных і сялянскіх арганізацый, ён напераменку быў дэпутатам і сенатарам ад Ніжняй Сены ў перыяд з 1923 па 1953 год. Ён быў міністрам рэканструкцыі і горадабудаўніцтва з 1947 па 1948 год ва ўрадах Роберта Шумана і Андрэ Мары. Стаўшы віцэ-прэзідэнтам Савета рэспублікі (былога Сената), ён выйграў прэзідэнцкія выбары 1953 года ў трынаццатым туры галасавання ў парламенце пры падтрымцы правых і цэнтрыстаў.

Другі і апошні прэзідэнт Чацвёртай рэспублікі. Яго знаходжанне на гэтай пасадзе адзначылася прыходам да ўлады радыкала П’ера Мендэса Франса, заканчэннем вайны ў Індакітаі і пачаткам вайны ў Алжыры. У 1958 годзе гэтыя алжырскія падзеі заахвоцілі яго запрасіць на пасаду старшыні савета генерала дэ Голя, якога ён прадставіў як самага выбітнага з французаў. Апошні пазней стварыў Пятую рэспубліку і сам стаў прэзідэнтам.

Адхілены ад палітычнага жыцця пасля сыходу з Елісейскага палаца, ён працаваў у Канстытуцыйнай Радзе да сваёй смерці.

Remove ads

Зноскі

  1. senat.fr
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q111695467'></a>
  2. René Coty // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193582'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15271528'></a>
  3. Rene Coty // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads