Рэпішча (Гарадоцкі раён)
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́пішча[1] (трансліт.: Repišča, руск.: Репище) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 51 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 30 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 86 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе і поўдні знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Баркі і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.
Remove ads
Гісторыя
У канцы 18 стагоддзя вёска ў Казьянскім старостве Суражскага павета Полацкай губерні. У 1797 годзе ўладанне Н. І. Лявонцевай, перададзенае з дзяржаўнага Казьянскага ведамства, 43 рэвізскія душы. У 2-й палове 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе фальварак, 168 дзесяцін зямлі, 10 дзесяцін лесу, адносіўся да Дубакрайскага праваслаўнага прыхода. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. У 1925 годзе працавала ваўначоска, рамеснікі: 2 краўцы, 2 шаўцы. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне, з 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У Другую сусветную вайну вёска спалена карнікамі. З фронту не вярнуліся 16 жыхароў. У 1944-50 гадах дзейнічаў калгас «Барэц». У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Ільіча». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсавета[2]. У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
- вёска Рэпішча: 1 двор, 17 жыхароў; вёска Рэпішчы: 8 двароў, 72 жыхары (1785)
- 4 двары, 35 рэвізскіх душ (1841)
- 11 двароў, 71 жыхар (1905)
- 21 двор, 97 жыхароў (1920)
- 25 двароў, 97 жыхароў (1925)
- 26 двароў, 82 жыхары (1940)
- 52 жыхары (1959)
- 24 жыхары (1970)
- 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2000)
- 1 гаспадарка, 1 чалавек (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads