Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі (РНПЦ ПіФ) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў Мінску па Даўгінаўскім тракце, 157.

Хуткія факты Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1928 годзе ў Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут туберкулёзу[2] па ініцыятыве фтызіятра Хаіма Маршака, які яго ўзначальваў у 1928—1941 і ў 1944—1958 гадах[3]. У Вялікую Айчынную вайну эвакуіраваны ў Нова-Беліцу (г. Гомель). 3 1944 года ў Мінску, з 1972 года ў пасёлку Навінкі Мінскага раёна. 3 1988 года Навукова-даследчы інстытут пульманалогіі і фтызіятрыі[2]. З 2009 года — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі.

Remove ads

Кірункі даследаванняў

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: распрацоўка спосабаў дыягностыкі туберкулёзу і павышэння эфектыўнасці лячэння дэструкцыйных працэсаў ва ўмовах пагаршэння радыеэкалагічнага стану пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння неспецыфічных пашкоджанняў органаў дыхання; вывучэнне асаблівасцей праяўлення пазалёгачнага туберкулёзу і распрацоўка эфектыўных метадаў лячэння[2].

Remove ads

Структура

У складзе інстытута 5 навукова-даследчы аддзелаў, у т.л. імунамарфалагічных даследаванняў; лабараторыі, 8 разнапрофільных клінічных аддзяленняў, дыспансернае і дапаможнае аддзяленні. На базе НДІ працуе кафедра туберкулёзу і дзіцячага туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута[2].

Дырэктары

Зноскі

  1. GRID Release 2018-02-08 — 2018-02-08 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5873451
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q49447860'></a>
  2. Э. М. Пармон. Пульманалогіі і фтызіятрыі НДІ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  3. Маршак Хаім Лейбавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads