Рэспубліканцы (Францыя)
палітычная партыя ў Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліканцы (фр.: Les Republicains) — французская палітычная правацэнтрысцкая партыя. Створаная 30 мая 2015 года ў выніку перайменавання і змены статуту партыі Саюз за народны рух. Заснавальнікам і першым старшынёй партыі быў прэзідэнт Французскай рэспублікі ў 2007—2012 гадах Нікаля Сарказі. Стваральнікі партыі былі натхнёны галізмам[5][6]. У выбарах прэзідэнта Францыі ў 2017 годзе ад партыі браў удзел Франсуа Фіён. Партыя ёсць сябрам Цэнтрысцкага дэмакратычнага інтэрнацыянала і Еўрапейскай народнай партыі[7], а таксама ўваходзіць у групу Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапейскім парламенце.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads