Нікаля Сарказі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікаля Сарказі
Remove ads

Нікаля́ Сарказі́ (фр.: Nicolas Sarkozy; нарадзіўся 28 студзеня 1955, Парыж) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Хуткія факты Нікаля Сарказі, 23-і прэзідэнт Францыі 6-ы прэзідэнт Пятай рэспублікі ...
Remove ads

Біяграфія

Нікаля́ Поль Стэфа́н Сарказі́ дэ Надзь-Бо́ча (Nicolas Paul Stéphane Sárközy de Nagy-Bócsa) нарадзіўся ў сям’і венгерскага арыстакрата, які эміграваў у Францыю, і францужанкі яўрэйскага паходжання.

Адукацыя

У 1978 годзе скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Парыж Х-Нантэр са ступенню магістра прыватнага права. Пасля, там жа, абараніў дыплом па паліталогіі. З 1979 года па 1981 год вучыўся ў парыжскім Інстытуце палітычных даследаванняў Sciences Po.

У 1981 годзе атрымаў прафесійны сертыфікат адваката і да 1987 года займаўся юрыдычнай практыкай у Парыжы.

Палітычная кар’ера

У 1974 годзе Сарказі ўступіў у партыю «Саюз дэмакратаў у падтрымку Рэспублікі», пазней (у 1976 годзе) пераназваную ў «Аб’яднанне ў падтрымку Рэспублікі» (АПР).

У 1977 годзе Нікаля Сарказі стаў членам гарадскога савета ў горадзе Нёі-сюр-Сен, з 1983 года па 2002 год быў мэрам гэтага горада.

У 1988 годзе абраны дэпутатам Нацыянальнай Асамблеі Францыі (пераабіраўся ў 1993, 1995, 1997, 2002 гг.). З ліпеня па верасень 1999 года — член Еўрапейскага парламента.

У 1993—1995 гады — міністр бюджэту і прэс-сакратар ва ўрадзе Эдуара Баладзюра. У 2002—2004 гады — міністр унутраных спраў, у 2004 годзе — міністр эканомікі, фінансаў і прамысловасці ва ўрадзе Жан-П’ера Рафарэна.

У лістападзе 2004 года абраны старшынёй кіруючай партыі «Саюз за народны рух» (СНР). Пакінуў міністэрскія пасады і засяродзіўся на партыйнай працы.

У маі 2005 года Сарказі ўвайшоў ва ўрад Дамініка дэ Вільпена, дзе заняў пасаду міністра ўнутраных спраў. Змагаўся з мігрантамі, якія ладзілі пагромы ў Парыжы, чым дамогся папулярнасці сярод насельніцтва.

14 студзеня 2007 года на агульнанацыянальным з’ездзе СНР Сарказі афіцыйна быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад кіруючай партыі. Абраны прэзідэнтам Францыі 6 мая 2007 года, калі набраў у другім туры 53,06% галасоў выбаршчыкаў.

Пасля перамогі на выбарах Сарказі пакінуў пасаду кіраўніка партыі СНД[3][4][5][6].

Прэзідэнцтва

У перыяд свайго прэзідэнцтва Сарказі змагаўся з наступствамі сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, які пачаўся ў 2008 годзе.

Сумесна з прызначаным ім прэм’ер-міністрам Франсуа Фіёнам ініцыяваў глыбокія структурныя рэформы французскай эканомікі, канстытуцыйную, адміністрацыйную і пенсійную рэформы.

Ініцыяваў падпісанне Лісабонскага дагавора 2007 года, стварэння Саюза для Міжземнамор’я (2008 год), рэінтэграцыі Францыі ў ваенныя структуры НАТА (2009 год), ваеннай аперацыі ў Лівіі (2011 год). Быў пасярэднікам у расійска-грузінскай вайне 2008 года.

У 2012 годзе прайграў прэзідэнцкія выбары Франсуа Аланду[3].

Пасля прэзідэнцтва

У лістападзе 2014 года быў абраны старшынёй партыі «Саюз за народны рух» (у маі 2015 года перайменавана ў «Рэспубліканцы»).

У лістападзе 2016 года пакінуў пасаду старшыні партыі «Рэспубліканцы» дзеля перадвыбарнай кампаніі, але прайграў у першым туры праймерыз і выбыў з прэзідэнцкай гонкі.

Крымінальны пераслед

Нікаля Сарказі абвінавачваўся ў злоўжыванні даверам уладальніцы L'oreal Ліліян Бетанкур пры фінансаванні сваёй перадвыбарнай кампаніі. Расследаванне пачалося ў 2007 годзе, але да 2012 года Сарказі як прэзідэнт валодаў імунітэтам. У кастрычніку 2013 года справа была закрыта за недастатковасцю доказаў.

У 2016 годзе экс-прэзідэнту былі прад’яўлены абвінавачанні ў незаконным фінансаванні яго выбарчай кампаніі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2012 года. 30 верасня 2021 года суд Парыжа прысудзіў былога прэзідэнта да года турмы. Адбываў пакаранне Сарказі дома пад электронным наглядам[7].

У сакавіку 2021 года суд прызнаў экс-прэзідэнта вінаватым у тым, што ў 2014 годзе ён спрабаваў падкупіць суддзю Касацыйнага суда Жыльбера Азібера, каб атрымаць інфармацыю пра расследаванне справы аб лівійскім фінансаванні. Пра спробу подкупу даведаліся пры праслухоўванні размоў Сарказі.

У 2025 годзе суд Парыжа прысудзіў былога прэзідэнта да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай утрымання пад вартай па абвінавачванні ў злачыннай змове па справе аб незаконным фінансаванні яго выбарчай кампаніі 2007 года ўладамі Лівіі[8]. 21 кастрычніка Нікаля Сарказі прыбыў у парыжскую турму Сантэ для адбывання тэрміну зняволення.

Remove ads

Сям’я

Жанаты трэцім шлюбам на спявачцы і мадэлі Карле Бруні. У яго чацвёра дзяцей — трое сыноў і дачка[5].

Узнагароды

  • Ордэн Ганаровага легіёна — за ўдзел у перамовах па вызваленні закладнікаў у дзіцячым садзе горада Нёі-сюр-Сен у 1993 годзе, дзе Сарказі ў той час быў мэрам. Пазбаўлены ўзнагароды пасля таго, як яго прысуд па «справе аб праслухоўванні» стаў канчатковым[9].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads