Сербія

краіна ў Еўропе From Wikipedia, the free encyclopedia

Сербіяmap
Remove ads

Се́рбія (сербск.: Србија [sř̩bija]), Рэспу́бліка Се́рбія (сербск.: Република Србија) — заходне-балканская дзяржава. Выхаду да мора не мае, мяжуе з Венгрыяй на поўначы, Румыніяй і Балгарыяй на ўсходзе, Паўночнай Македоніяй на поўдні, Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй на захадзе. Апроч таго, на захадзе ад краіны знаходзіцца рэспублікі Косава, суверэннасць якой Сербія не прызнае.

Хуткія факты Рэспубліка Сербія, Дата незалежнасці ...

Паводле даных перапісу 2022 года насельніцтва Сербіі складае 6 664 449 жыхароў[1]. Сталіца краіны, горад Бялград з насельніцтвам больш за мільён чалавек, з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Еўропе.

Сербія з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Савета Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Партнёрства дзеля міру, Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і Цэнтральна-еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю. Як кандыдат на сяброўства дзяржава вядзе перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз. Краіна знаходзіцца ў працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і з’яўляецца нейтральнай дзяржавай у ваенным дачыненні.

Сербія мае эканоміку з прыбыткам, вышэйшым за сярэдні, і дамінуючым сектарам паслуг. Краіна займае высокае месца ў рэйтынгах паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу (45-е), глабальнага індэксу міру (48-е), адносна высокае месца ў рэйтынгу паводле індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (66-е) і з’яўляецца эканамічна ўмерана свабоднай краінай (77-е месца).

Remove ads

Гісторыя

Дзяржаўны лад і палітыка

Адміністрацыйны падзел

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Насельніцтва

Эканоміка

Транспарт, інфраструктура, сувязь

Адукацыя

Культура і мастацтва

Спорт

Сусветная спадчына

Гл. таксама

Зноскі

  1. Србија на CIA The World Factbook-у
  2. Статистички завод Републике Србије
  3. Београд, 28. септембар 1990. Устав Републике Србије. 9 одредби и 136 чланова
  4. Выконвалася да 1991
  5. З 1991 па 2006 Сербія і Чарнагорыя былі аб’яднаныя ў адзіную краіну

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads