Рэс Мікітавіч Алімаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэс Мікітавіч Алімаў (26 снежня 1923, Жытомір, УССР — 26 снежня 1984) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1971).
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1955 годзе Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Працаваў у Белпрампраекце, Белдзіпрасельпраекце[удакладніць], з 1960 па 1970 г. — галоўным канструктарам праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР, з 1970 па 1984 г. — старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчык аддзела БелНДІдзіпрасельбуда.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года, член Саюза журналістаў з 1962 года. Член КПСС з 1962 года.
Remove ads
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 185-кватэрны жылы дом на пл. Я. Коласа ў Мінску (1956), тыпавыя праекты крамы са сталовай, дома прыезджых з камбінатам бытавога абслугоўвання і чайнай (1971), лазні-пральні (1972), Дома навукі і тэхнікі для раённых цэнтраў БССР (1973), буйнапанэльны жылы дом у Слуцку (1980).
Аўтар навуковых прац па сельскай архітэктуры жылля, у т.л. манаграфіі «Архітэктура новага беларускага сяла» (1979, Мінск, з У. Э. Сакалоўскім).
Біяграфічныя дакументы (аўтабіяграфіі, граматы, характарыстыкі ды інш.), дакументы дзейнасці (артыкулы, аўтарэферат) і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[1].
Remove ads
Зноскі
- Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads