Рэчкаўскі сельсавет (Веткаўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́чкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рэчкі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Утонька-Хутарскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Рудня-Шлягінскага і Ухоўскага сельсаветаў[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рэчкаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хізоўскага сельсавета. 27 жніўня 1991 года Рэчкаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Свяцілавіцкага сельсавета.
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads