Рэчыцка-Сожская нізіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэчыцка-Сожская нізіна
Remove ads

Рэчыцка-Сожская нізіна, Рэчыцкая нізіна — фізіка-геаграфічны і геамарфалагічны раён, частка Гомельскага Палесся.

Thumb
Рэчыцка-Сожская нізіна на карце.
Thumb
Дняпро ў Рэчыцы.

Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Беларусі ў Гомельскай вобласці. Мяжуе з Васілевіцкай нізінай на захадзе, Алаўскай раўнінай на поўначы, выходзіць да мяжы з Расіяй і Украінай на ўсходзе і поўдні.

Геалогія

У тэктанічных адносінах тэрыторыя прымеркавана да сучлянення Прыпяцкага прагіна, Варонежскай антэклізы і Брагінска-Лоеўскай седлавіны. Пароды крышталічнага фундамента залягаюць на глыбіні ад 250—750 м (на ўсходзе і паўночным усходзе) да 4000-5000 м (на паўднёвым захадзе і захадзе). Магутнасць антрапагенавых адкладаў 25-40 м, на ўсходзе 15-20 м.

Рэльеф

Абсалютная вышыня зямной паверхні ў асноўным 120—140 м, на ўсходзе 150—160 м. Адносныя вышыні ў межах 3-5 м. Гушчыня расчлянення невялікая. Асноўную тэрыторыю займае плоскахвалістая алювіяльная нізіна, усходняя частка — спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна. Пашыраны эолавыя формы рэльефу ў выглядзе адзінкавых утварэнняў і масіваў, невысокіх град, узгоркаў, бугроў, палёў перавяванага пяску і невялікіх дэфляцыйных катлавін. Сустракаюцца катлавіны выдзімання, забалочаныя тэрмакарставыя западзіны, сетка дробных затарфаваных лагчын сцёку.

Remove ads

Клімат

Больш інфармацыі Кліматаграма Рэчыцы ...

Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня з сярэдняй тэмпературай +18,5 °C.

Ападкаў выпадае 630—640 мм за год.

Гідраграфія

Тэрыторыя дрэнуецца рэкамі Дняпро з Бярэзінай (нізоўі), Сож і іх прытокамі (найбольш значныя Іпуць, Вуць, Церуха, Уза).

Глебы і расліннасць

Thumb
Заказнік «Выдрыца»

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, сустракаюцца тарфяна-балотныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, радзей поймавыя (алювіяльныя) і дзярнова-карбанатныя глебы.

Лясы пераважна хваёвыя, пашыраны шыракаліста-хваёвыя і дубовыя, бярозавыя, на нізінных балотах і забалочаных паніжэннях — чорнаальховыя лясы.

Найбольш пашыраны алювіяльныя тэрасаваныя, поймавыя і водна-ледавіковыя ландшафты, радзей сустракаюцца марэнна-зандравыя і азёрна-алювіяльныя. Створаны ландшафтныя заказнікі Смычок, Выдрыца.

Remove ads

Літаратура

  • Бакарасов В. А. Речицко-Сожская низина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3 (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads