Рыгор Іванавіч Шацько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Іванавіч Шацько (16 красавіка 1959, Ракаў, Валожынскі раён — 7 студзеня 2023) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — за міжнародную культурную дзейнасць (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасля службы паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра.
Remove ads
Ролі
Каробкін («Рэвізор» М. Гогаля), Пятрук («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ніл («Мяшчане» М. Горкага), Журдэн («Здурнелы Журдэн» М. Булгакава), Кароль Французскі, герцаг Бургундскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Грэгар («Рэцэпт Макропуласа» К. Чапека), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Высокая шапка («Час быка» К. Саі), Элхонен-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» І. Б. Зінгера, І. Фрыдмана), Яешня («Жаніцьба» М. Гогаля), Уілфрэд Бонд («Квартэт» Р. Харвуда), Бургамістр («Візіт дамы» Ф. Дзюрэнмата), Стары («Макбет» У. Шэкспіра), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча).
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads