Рыгор Іванавіч Баравік

беларускі тэатральны рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Іванавіч Баравік (нар. 28 студзеня 1939) — беларускі тэатральны рэжысёр[1].

Хуткія факты Рыгор Іванавіч Баравік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў ў 1966 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Рэжысура драмы», распачаў творчую дзейнасць у тэатрах рэспублікі. Паставіў адметныя спектаклі паводле твораў беларускай нацыянальнай класікі і сучаснай драматургіі, ажыццявіў вялікую колькасць пастановак паводле рускай і замежнай драматургіі. Спектаклі Рыгора Баравіка вылучаюцца дакладным і глыбокім увасабленнем аўтарскай задумы, арыгінальнай рэжысёрскай канцэпцыяй, цікавымі і яркімі акцёрскімі работамі. Гэта выклікала цікавасць гледачоў, атрымлівала высокую адзнаку ў рэцэнзіях на старонках газет і часопісаў.

Далейшаму творчаму развіццю Рыгора Баравіка паспрыяла паспяховае праходжанне стажыроўкі ў Маскве ў народнага артыста СССР, мастацкага кіраўніка МХАТ СССР, стваральніка тэатра «Сучаснік» Алега Яфрэмава (1974), а таксама вучоба ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР (1986), падрыхтоўка і абарона кандыдацкай дысертацыі.

Працаваў галоўным рэжысёрам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1985 годзе стаў стваральнікам і мастацкім кіраўніком Маладзёжнага тэатра БССР, шмат зрабіў для станаўлення і фарміравання гэтага творчага калектыву.

На творчым рахунку Рыгора Баравіка больш за 100 спектакляў у тэатрах Беларусі, Расіі, Малдовы, Украіны. Сярод іх вылучаюцца спектаклі «Чатыры кроплі» Віктара Розава[ru], «Міколка-паравоз» паводле Міхася Лынькова, «Чайка» Антона Чэхава, «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Беларускі ТЮГ), «Дагарэла свечачка» Алеся Петрашкевіча (Тэатр імя Я.Купалы), «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» паводле Святланы Алексіевіч, «Рамонт» Міхаіла Рошчына[ru] (Маладзёжны тэатр БССР), «Тры сястры» Антона Чэхава, «На ўсіх адна бяда» Петруся Макаля (Малдаўскі маладзёжны тэатр «Лучафэрул», Кішынёў), «Сабачае сэрдца» Міхаіла Булгакава, «Эшалон» Міхаіла Рошчына (Кіеўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы і камедыі), «Апошні шанц» Васіля Быкава (МХАТ СССР). Гэтыя і іншыя спектаклі былі адзначаны ўзнагародамі на міжнародных і рэспубліканскіх тэатральных фестывалях і конкурсах.

Адначасова з рэжысёрскай дзейнасцю Рыгор Баравік займаўся навуковай і педагагічнай працай. Стаў кандыдатам навук, прафесарам, напісаў і выдаў чатыры манаграфіі, прысвечаныя актуальным праблемам гісторыі і тэорыі беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. Педагагічную дзейнасць распачаў у 1994 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, з 1999 года і па сённяшні дзень працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Тут Рыгор Баравік стаў арганізатарам новай кафедры рэжысуры на тэатральным факультэце, быў першым загадчыкам кафедры, у 2012—2024 гадах быў прафесарам кафедры рэжысуры. З 2024 года — загадчык новастворанай кафедры акцёрскага майстэрства і рэжысуры. Многія вучні Рыгора Баравіка сталі народнымі і заслужанымі артыстамі, заслужанымі дзеячамі культуры Рэспублікі Беларусь, галоўнымі рэжысёрамі і мастацкімі кіраўнікамі драматычных тэатраў Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Баравік Рыгор Іванавіч. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Праверана 27 студзеня 2018.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads