Роза Мікалаеўна Лесь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Роза Мікалаеўна Лесь (7 лістапада 1924, пас. Кішэнька, Кішэнькіўскі раён[uk], Палтаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Роза Мікалаеўна Лесь, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1948 годзе. Працавала інжынерам-праектыроўшчыкам, дырэктарам Брэсцкага філіяла Белдзяржпраекта, з 1963 па 1981 г. — начальнікам упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1951 года. Пражывае ў г. Брэст.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): помнік У. І. Леніну на Цэнтральнай плошчы (1959), жылыя дамы па вул. Вароўскага, кафэ «Лета» ў Брэсце, жылыя дамы па вул. М. Горкага і В. Харужай у Пінску, праектаванне, будаўніцтва і азеляненне пасёлка Мухавец Брэсцкага і Малеч Бярозаўскага раёнаў (дыпломы і медалі ВДНГ СССР, 1969, 1979).

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1966), медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads