Рудольф Хаметавіч Нурыеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудольф Хаметавіч Нурыеў (таксама Нурэеў[5]); башк., тат. Рудольф Хәмит Улы Нуриев; 17 сакавіка 1938, Іркуцк, СССР — 6 студзеня 1993, Парыж, Францыя) — савецкі і брытанскі артыст балета, балетмайстар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся каля Іркуцка (у цягніку). У дзяцінстве Р. Нурыеў наведваў танцавальны гурток пры Палацы піянераў г. Уфа. Вучыўся ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Быў вядучым салістам балетнай трупы Тэатра оперы і балета імя Кірава. У 1961, знаходзячыся на гастролях у Парыжы, Р. Нурыеў папрасіў прадаставіць яму палітычны прытулак. Супрацоўнічаў з лонданскім «Каралеўскім балетам», балетнай трупай Чыкагскай оперы. З поспехам выступаў не толькі ў традыцыйным рэпертуары, але і ў балетах, якія сталі сучаснай класікай («Танцы на вечарынцы» Дж. Робінса на музыку Ф. Ліста, «Рамэо і Джульета» С. Пракоф'ева, «Страчаны рай» М. Канстана і інш.). Паставіў некалькі балетаў з класічнай спадчыны ў «Каралеўскім балеце» і іншых трупах. У канцы 1970-х г. звярнуўся да сучаснага танца і да здымкаў у фільмах. З 1983 па 1989 быў кіраўніком балетнай трупы Парыжскай оперы.
Remove ads
Зноскі
- Rudolf Nureyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Rudolf Nureyev // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118589024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Варыянты напісання прозвішча Нурыеў і Нурэеў ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.390.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads