Рустэм Якубавіч Меметаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рустэм Якубавіч Меметаў (нар. 20 красавіка 1937, Сімферопаль, Крымская АССР, РСФСР — 21 мая 2021, Мінск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1961 годзе Ташкенцкі політэхнічны інстытут. У 1961—1970 гадах архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у праектным інстытуце «Ташпраект» у г. Ташкенце; у 1970—1977 гадах кіраўнік брыгады архітэктараў у праектным інстытуце «Мінскпраект»; у 1977—1997 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску. Памёр 21 мая 2021 года ад ускладненняў інфекцыі COVID-19.
Remove ads
Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён Г-12 у жылым раёне Чыланзар (1964—1966); комплекс прадпрыемстваў грамадскага харчавання «Зераўшан» у Ташкенце (1968—1972); вылічальны цэнтр Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка па вул. Кальварыйскай (1975—1978); лабараторна-тэхнічны корпус Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР у п. Сосны (1979—1982), Школа міліцыі па вул. К. Лібкнехта; адміністрацыйны корпус Дзяржзабеспячэння БССР па вул. Казінца.
Remove ads
Узнагароды
1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за эскізны праект цэнтра Ташкента (у аўтарскім калектыве).
Сям’я
Быў у шлюбе з Розай Тагіраўнай Меметавай.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads