СТС
расійскі тэлеканал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
СТС, Сетка Тэлевізійных Станцый (руск.: Сеть Телевизионных Станций) — расійскі федэральны[1] тэлеканал. Належыць холдынгу «СТС Медыя». Тэлеканал СТС, пачаўшы сваё вяшчанне 1 снежня 1996 года[2], стаў першай расійскай тэлевізійнай сеткай.
21 снежня 2009 года пачала вяшчанне міжнародная версія тэлеканала — «СТС International»[3].
З 2012 года тэлеканал СТС уваходзіць у другі мультыплекс лічбавага тэлебачання[4].
У 2019 годзе тэлеканал перайшоў на фармат вяшчання 16:9[5], а таксама пачаў вяшчанне HD-версіі тэлеканала[6].
Remove ads
Праграмная сетка
Пазіцыянуе сябе як «класічны забаўляльны канал»[7]. У эфіры канала вялікая колькасць фільмаў, тэлесерыялаў, мультфільмаў і тэлешоў.
Найбольш вядомыя тэлесерыялы:
- Бедная Насця (2003—2004)
- Мая выдатная няня (2004—2009)
- Не радзіся прыгожай (2005—2006)
- Кадэцтва (2006—2007)
- Татавы дочкі (2007—2013)
- Ранеткі (2008—2014)
- Маргоша (2009—2011)
- Вароніны (2009—2019)
- Закрытая школа (2011—2012)
- Васьмідзясятыя (2012—2016)
- Пакуль цвіце папараць (2012)
- Кухня (2012—2016)
- Маладзёжка (2013—2019)
- Гатэль Элеён (2016—2017)
- Івановы-Івановы (з 2017)
- Белаводдзе. Таямніца закінутай краіны (2019)
- Цётка Марта (2022—2024)
Тэлешоў:
- 6 кадраў (2006—2015)
- Даеш моладзь! (2009—2013)
- Уральскія пельмені (з 2009)
- Форт Баяр (2019—2021)
Remove ads
Кінапраекты
СТС удзельнічаў у здымцы і прасоўванні некаторых расійскіх фільмаў. У прыватнасці «9 рота»[8], «Населены востраў», «На гульні», «Кухня ў Парыжы», «Лёд»[9], «Уварванне»[10], «Спадарожнік»[11], «Чабурашка»[12] і іншыя.
Зноскі
- ФАС утвердила перечень федеральных телеканалов - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (4 мая 2024). Праверана 4 мая 2024.
- Ъ-Газета — Новые телевизионные горизонты — СТС . Коммерсантъ (13 жніўня 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2018.
- Международная версия СТС . СТС Медиа. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021.
- Роскомнадзор сформировал второй мультиплекс (руск.). Российская газета (16 снежня 2012). Праверана 4 мая 2024.
- СТС и «Dомашний» начнут вещать в 16:9 (англ.). www.kinometro.ru. Праверана 4 мая 2024.
- Девятая рота вызывает огонь на себя . Амурская правда (13 кастрычніка 2005). Праверана 3 лютага 2022.
- «Вторжение» в 2020 году: Фёдор Бондарчук анонсировал сиквел «Притяжения» . Regnum (23 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021.
- Съёмки полнометражного фильма про Чебурашку начнутся в 2021 году . ТАСС (7 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads