Пакуль цвіце папараць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пакуль цвіце папараць (руск.: Пока цветёт папоротник) — расійскі фэнтэзійны тэлесерыял вытворчасці кампаніі ІВД Production па заказе СТС. Серыял атрымаў высокія рэйтынгі ў эфіры канала СТС[1].
Remove ads
Сюжэт
Кірыл Андрэеў працуе журналістам у маскоўскай газеце. Аднойчы калега прыносіць яму чароўны амулет. З дапамогай амулета Кірыл нечакана аказваецца на Алтаі. Неўзабаве Кірыл даведаецца, што з дапамогай амулета і папараць-кветкі ён павінен зачыніць дзверы ў паралельны свет Умбры, дзе жыве ўсякая погань. А дапамогуць яму яго сястра Саша і сябры, якіх ён сустрэў на Алтаі (Раіса, Максім, Дзяніс, Ліка, Артур).
Remove ads
У ролях
- Аляксандр Пятроў — Кірыл Андрэеў (журналіст газеты «Сакрэтная праўда»)
- Святлана Суханава — Аляксандра Андрэева (сястра Кірыла, актрыса тэатра)
- Таццяна Арлова — Раіса Тарасава (цётка Максіма і Дзяніса)
- Павел Крайноў — Максім Стральцоў (брат Дзяніса)
- Раман Курцын — Дзяніс Стральцоў (брат Максіма)
- Дзмітрый Бедараў — Ігар Князеў (бізнесмен)
- Ала Подчуфарова — Ліка Ізмайлава (дзяўчына Ігара, затым дзяўчына Дзяніса)
- Аляксей Васільеў — Артур Сташко (сябар Лікі)
- Залім Мірзоеў — Аржан (стары, які супрацьстаіць сілам зла)
- Мар'яна Шульц — Марыя Някрасава (памочніца Аржана)
- Юлія Самойленка — Агапа (ведзьма, дачка ведзьмака)
- Аляксандр Мезенцаў — вядзьмак (бацька Агапы)
- Алена Мікалаева — Алеся Мурашова / Паліна Мурашова (сястра-блізнюк Алесі)
- Вера Васільева — Надзея Ігараўна, бабуля Ігара Князева
Remove ads
Вытворчасць
Здымкі серыяла праходзілі на Алтаі ў ліпені-лістападзе 2011 года[2][3]. Некаторыя сцэны здымаліся ў Маскве і Цверы[4][5].
Роля Раісы Тарасавай спецыяльна напісана для актрысы Таццяны Арловай[6][7].
Прэмія
Працяг тэлесерыяла
У 2019 годзе выйшаў працяг серыяла — «Белаводдзе. Таямніца закінутай краіны». У ім Кірыл і яго сябры прайшлі новыя выпрабаванні[10][11].
Зноскі
- Сериалу «Пока цветёт папоротник», большую часть которого снимали на Алтае, исполнилось 10 лет . Катунь 24 (3 кастрычніка 2022). Праверана 4 мая 2024.
- Сериал «Пока цветёт папоротник» . vokrug.tv. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012.
- Народный фильм «Пока цветёт папоротник» покажут 1 октября . Аргументы и факты (26 верасня 2012). Праверана 4 мая 2024.
- Татьяна Орлова в сериале «Пока цветёт папоротник»: не собираюсь соперничать с Джулией Рорертс(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2019. Праверана 1 ліпеня 2024.
- Народная премия «Телезвезда-2012» . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
- III ежегодная российская кинопремия в жанре ужасов «КАПЛЯ-2012» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
- «Беловодье. Тайна затерянной страны»: Пока цветёт Александр Петров(недаступная спасылка). Кино-театр.ру (24 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2023. Праверана 1 ліпеня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads