Сабадэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабадэль (катал.: Sabadell) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Барселона ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вальес-Аксідэнталь. Займае плошчу 37,89 км². Насельніцтва 207338 чалавек (на 2010 год). Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі — 22 км.
Remove ads
Гісторыя
У рымскія часы быў маленькай вёскай. У Сярэднявеччы Сабадэль пашырыўся і стаў мястэчкам. У XIX стагоддзі ў Сабадэлі спачатку адчынілі чыгуначную станцыю ў 1856 годзе, а ў 1877 годзе мястэчка атрымала статус горада. Згодна з перапісам насельніцтва 1897 года ў горадзе налічвалася 23 044 жыхароў.
Сабадэль падчас прамысловай рэвалюцыі ў Каталоніі меў значную колькасць тэкстыльных фабрык, разам са сваім галоўным канкурэнтам на рынку воўны Тэрасай.
Remove ads
Геаграфія
Месціцца ў 20 кіламетрах ад Барселоны.
Спорт
Падчас Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне, Сабадэль быў адным з гарадоў, дзе праходзілі футбольныя спаборніцтвы.
Вядомыя асобы
- Мікель Крусафонт і Пайро (1910—1983) — каталонскі палеантолаг.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads