Сабанг

горад у Інданезіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабангmap
Remove ads

Сабанг (індан.: Kota Sabang) — горад, адміністрацыйны цэнтр вострава Вех у Інданезіі.

Хуткія факты Сабанг, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Сабанг — толькі адзін з двух буйных населеных пунктаў на востраве Вех. Аднак увесь востраў адносіцца да муніцыпалітэта Сабанг, таму на яго часта распаўсюджваецца назва адміністрацыйнага цэнтра. Плошча і насельніцтва ўсяго вострава таксама лічацца плошчай і насельніцтвам муніцыпалітэта.

Сабанг — самы заходні буйны порт Інданезіі. Месціцца каля глыбакаводнага заліва. Галоўнай часткай горада лічыцца партовы раён. Недалёка ад Сабанга знаходзяцца выхады падводных фумаролаў.

Remove ads

Гісторыя

Сабанг быў заснаваны ў сярэднявеччы і доўгі час выкарыстоўваўся для транзітнага гандлю паміж Аравіяй і Кітаем. Назва паходзіць ад арабскага слова, якое значыць «вывяржэнне».

У XIX ст. быў пашыраны галандскімі каланіяльнымі ўладамі. Асабліва важнае значэнне набыў пасля адкрыцця Суэцкага канала.

У 1945 г. увайшоў у склад Інданезіі. Выкарыстоўваецца для транзіту паліва.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads