Сабачыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабачыя, воўчыя, або псовыя (Canidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 160 см, маса да 80 кг. Афарбоўка разнастайная, пераважна аднатонная. Галава падоўжаная, морда вострая, вушы стаячыя. Футра густое, звычайна пушыстае. Хвост доўгі. На пярэдніх лапах па 5 пальцаў (у гіенавага сабакі — 4), на задніх — па 4; кіпцюры тупыя, не ўцягваюцца.
Пашырэнне
Адрозніваюць 12-15 сучаснах родаў, 29-35 відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды і некаторых астравоў (Мадагаскар, Новая Зеландыя, Сулавесі, Тайвань, арх. Меланезія і Палінезія).
Жывуць у разнастайных, пераважна адкрытых ландшафтах. На Беларусі пашыраны воўк, ліс, янотападобны сабака.
Асаблівасці біялогіі
Селяцца ў норах або логавах. Трымаюцца паасобна, часам парамі, некаторыя — сямейнымі групамі і зграямі.
Драпежнікі, спажываюць і раслінны корм.
Манагамы. Нараджаюць З—4 (зрэдку да 13—16) шчанят адзін раз на год.
Класіфікацыя
- Alopex
- Atelocynus
- † Dusicyon
- Lycaon
- Nyctereutes
- Otocyon — Вялікавухія лісіцы
- Lycalopex
- Canis — Ваўкі (напрыклад, Егіпецкі воўк, Паласаты шакал, Руды воўк)
- Cerdocyon (напрыклад, Майконг)
- Chrysocyon
- Cuon — Чырвоны воўк
- Speothos
- Urocyon — Шэрыя лісіцы (напрыклад, шэрая лісіца)
- Vulpes — Лісы (напрыклад, тыбецкая лісіца, фенек, афганская лісіца, бенгальская лісіца, паўднёваафрыканская лісіца)
Промысел і развядзенне
Многія віды — аб’екты промыслу і зверагадоўлі (ліс, пясец і інш).
Да сабачых адносяцца ўсё пароды свойскіх сабак.
Гл. таксама
Літаратура
- Петрыкаў А. М. Сабачыя, воўчыя, псовыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads