Савецкая (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Саве́цкая[1], гістарычная назва Кукава[2] (трансліт.: Savieckaja, руск.: Советская) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 29 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 67 км ад Віцебска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы 18 стагоддзя сяльцо ў Суражскім павеце Полацкай губерні. З 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. У 1834 годзе ў фальварку Лешкава памешчыка адстаўнога палкоўніка Я.Глінкі. З 1866 года ў Гарадоцкім павеце. У канцы 19 -пачатку 20 стагоддзя ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Сцяпанавіцкай сельскай грамады і Зайкаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе 2 населеныя пункты: сяло Кукава, 8 двароў, 71 жыхар, 144 дзесяцін зямлі, і вёска Кукава, 19 двароў, 126 жыхароў, 288 дзесяцін зямлі. У 1920 годзе ў сяле Кукава 14 двароў, 180 жыхароў, і ў вёсцы Старое Кукава 26 двароў, 143 жыхары. З 15 сакавіка 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. У 1924-25 гадах працавала школа 1-й ступені (1 настаўнік, 48 вучняў), пункт ліквідацыі непісьменнасці. З 20 жніўня 1924 года ў Полаўскім сельсавеце Мяжанскага, з 8 ліпеня 1931 года Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1926 годзе ў вёсцы Старое Кукава 33 двары, 174 жыхары і ў вёсцы Новае Кукава, 15 двароў, 86 жыхароў, кузня. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 18 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года ў Хмяльніцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў саўгасе «Хмяльніцкі». З 20 студзеня 1960 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Хмяльніцкага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 9 двароў, 50 рэвізскіх душ (1785)
  • 10 жыхароў (1959)
  • 82 жыхары (1970)
  • 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2000)
  • 1 гаспадарка, 2 жыхары (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads