Саграда Фамілія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саграда Фаміліяmap
Remove ads

Царква Святога Сямейства (поўная назва: Збавіцельны храм Святой Сям'і, катал.: Temple Expiatori de la Sagrada Família) — царква ў Барселоне, у раёне Эшампле, якая будуецца на прыватныя ахвяраванні пачынаючы з 1882 г., знакаміты праект Антоніа Гаўдзі.

Хуткія факты Саграда Фамілія, Краіна ...

Першы праект быў распрацаваны архітэктарам Франсіска дэль Вільяр (кат. Francisco de Paula del Villar y Lozano), на месца якога ў канцы 1883 года быў запрошаны А. Гаўдзі, значна змяніў першапачатковы праект. Па рашэнні ініцыятараў фінансаванне работ па будаўніцтве павінна выконвацца выключна за кошт ахвяраванняў вернікаў, што з'яўляецца адной з прычын такога працяглага будаўніцтва.

7 лістапада 2010 г. храм быў асвячоны Папам Рымскім Бенедыктам XVI і быў афіцыйна аб'яўлены гатовым да штодзённых набажэнстваў.

Дзякуючы ўсталяванню ніжняга элемента крыжа вежы Хрыста, 30 кастрычніка 2025 года базіліка Саграда Фамілія стала самым высокім храмам у свеце, дасягнуўшы вышыні 162,91 метра і пераўзышоўшы Ульмскі сабор[2]. Панэлі, з якіх складаецца ніжняя частка крыжа, прыбылі ў Барселону ў ліпені 2025 года, а затым былі размешчаны на платформе над цэнтральным нефам. Там былі праведзены зборачныя работы, устаноўлена шкляное пакрыццё, завершаны ўнутраныя работы, у тым ліку ўстаноўка каменных элементаў[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads