Жаба сажалкавая

земнаводнае сямейства звычайных жаб From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаба сажалкавая
Remove ads

Жаба сажалкавая (Pelophylax lessonae ці Rana lessonae) — земнаводнае сямейства звычайных жаб.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела сажалкавай жабы 4,5-7 см, маса 7,5-28 г. Цела зграбнае, злёгку ўкарочанае і расшыранае. Морда авальная, крыху завостраная. Верхняя частка цела ярка-зялёная, шэра-зялёная, карычнева-зялёная, або аліўкавая. Колькасць цёмных плям на спіне вар'іруе ў розных асобін. Нярэдка сустракаюцца экземпляры сажалкавых жаб без плям. У большасці (да 90 % асобін) уздоўж хрыбта і галавы праходзіць светлая паласа. Скура на брушку і горле белая, аднак іншы раз на ёй бываюць цёмныя плямы. Галасавыя рэзанатары самцоў белага колеру. Тулава апалонікаў авальнае, светла-аліўкавае.

Remove ads

Пашырэнне

Пашырана сажалкавая жаба ў цэнтральнай частцы Еўропы ад 60° пн.ш. да паўднёвых раёнаў Францыі і поўначы Балканскага паўвострава, на ўсход ад яе арэал пашыраецца да сярэдняга цячэння Волгі. Найбольш часта трапляецца разам з гібрыднай формай, значна радзей — з азёрнай жабай і толькі ў некаторых месцах — адасоблена.

У Беларусі сажалкавая жаба насяляе самыя разнастайныя вадаёмы, за выключэннем быстрых рэк. Даволі часта сустракаецца ў вільготных прыпоймавых лясах на поўдні краіны, а таксама на лугах па-за вадаёмамі.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Біялагічныя асаблівасці сажалкавай жабы (харчаванне, размнажэнне, развіццё і характар зімовак, месцы іх насялення) амаль такія ж, як у азёрнай, з якой яна можа спароўвацца. Лічыцца, што гібрыднай форме, нібы прамежкавай па вонкавых прыкметах, уласціва вялікая прыстасавальнасць да розных умоў жыцця за кошт аб'яднання пераваг абедзвюх бацькоўскіх форм.

Корміцца гэта жаба як на сушы, так і ў вадаёмах. Рацыён сажалкавай жабы складаюць лічынкі стракоз, вадзяныя жукі, бруханогія малюскі, а таксама разнастайныя лятаючыя і паўзучыя насякомыя. Ворагі сажалкавай жабы тыя, што і ў азёрнай.

Палавой спеласці сажалкавыя жабы дасягаюць на 2-3-і год жыцця.

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
  • Банников А. Г., Даревский И. С., Ищенко В. Г., Рустамов А. К., Щербак Н. Н. Определитель земноводных и пресмыкающихся фауны СССР. — М.: Просвещение, 1977. — С. 54—56. — 415 с.
  • Писанец Е. М. Амфибии Украины. — Киев: Зоологический музей ННПМ НАН Украины, 2007. — С. 243—252. — 312 с. — ISBN 966-02-4176-3
Remove ads

Спасылкі

  • Артыкул на Slounik.org
  • Sergius L. Kuzmin, John Cavagnaro, Meredith J. Mahoney (ed.) Pelophylax lessonae. AmphibiaWeb: Information on amphibian biology and conservation. 2012. Berkeley, California.
  • Sergius Kuzmin, Trevor Beebee, Franco Andreone, Per Nyström, Brandon Anthony, Benedikt Schmidt, Agnieszka Ogrodowczyk, Maria Ogielska, Dan Cogalniceanu, Tibor Kovács, István Kiss, Miklós Puky, Judit Vörös 2009. Pelophylax lessonae. In: IUCN 2012. IUCN Red List of Threatened Species. Version 2012.1.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads