Сакалоўка (Вілейскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сакало́ўка[1] (трансліт.: Sakaloŭka, руск.: Соколовка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 50 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, за 32 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 91 км ад Мінска.

Гісторыя

У 1738 г. сяло ў Калачыцкім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, 6 двароў; у 1765 г. 8 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, сумесная ўласнасць Б. Шумскай (11 двароў, 59 жыхароў) і С. Клакоцкага, старасты Калачоўскага (7 двароў, 45 жыхароў), 7 двароў чыншавай шляхты; млын. У 1865 г. засценак у Вілейскім павеце. У 1873 г. вёска ў Крамянецкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай вол. Вілейскага павета, казённая (20 рэвізскіх сялян) і ўласніцкая (32 рэвізскіх душы). У 1908 г. ў дзяржаўнай вёсцы 17 двароў, 105 жыхароў, 120 дзесяцін надзелаў; у прыватнай — 22 двары, 152 жыхары, 117 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска ў гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — 281 жыхар, 44 двары[3].
  • 1931 год — 328 жыхароў, 52 двары[4].
  • 2003 год — 20 жыхароў, 13 гаспадарак.

Інфраструктура

У 2009 г. дзейнічалі магазін, Дом сацыяльных паслуг.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads