Сакалянка (Мінск)

прадмесце Мінска, колішняя вёска From Wikipedia, the free encyclopedia

Сакалянка (Мінск)map
Remove ads

Сакаля́нка — колішняя вёска, размешчаная ў паўднёвай частцы горада Мінска, на правым беразе Свіслачы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Згадваецца з XVIII стагоддзя, калі належала маёнтку Грэбелька, уваходзіў у межы Менскай парафіі[1]. У 1800 годзе вёска, дзяржаўная ўласнасць, 1 двор, 3 жыхары. У 1897 годзе ўрочышча Сеніцкай воласці Мінскага павета, 1 двор, 3 жыхары[2].

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 5 двароў, 30 жыхароў[3]. У першай палове XX стагоддзя каля вёскі знаходзіўся вадзяны млын[1]. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён.

Вясковая забудова і планіроўка захаваліся на Сакалянскім завулку, які падзелены на дзве часткі вуліцай Дзянісаўская[4]. Таксама вясковыя хаты адрасаваныя па вуліцы Палявой[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Сакалянка. Беларускі архіў вуснай гісторыі(недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads