Сакаліны (заказнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сакалі́ны — біялагічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны на землях Мачулішчанскага пасялковага савета і Мінскай лесапаркавай гаспадаркі і займае плошчу ў 20,9 га.
Remove ads
Задачы
- захаванне і вывучэнне прыроднага комплексу, што ўключаюць асабліва каштоўныя дзялянкі лесу, ў межах якіх знаходзяцца месцы пражывання дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, што ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, перш за ўсё ўнікальнага каланіяльнага пасялення пустальгі звычайнай (Falco tinnunculus)[1].
- экалагічнае выхаванне насельніцтва (правядзенне школьных экскурсій і акцый па назіранні за пустальгай, улік каштоўных птушак, будаванне для іх штучных гняздоўяў)
Remove ads
Жывёльны свет
У «Сакаліным» зарэгістраваныя рапуха чаротная (Epidalea calamita), драч (Crex crex), жаўна зялёная (Picus viridis) і калонія гнездавання рэдкага сокала — пустальгі звычайнай (Falco tinnunculus), дзякуючы якой тэрыторыя была аднесена да ахоўнай.
Залятаюць у лясы заказніку птушкі, што таксама знаходзяцца пад пагрозай знікнення: палявы лунь (Circus cyaneus), сокал-каршачок (Falco subbuteo), чайка шызая (Larus canus). Яшчэ 20 відаў птушак, што жывуць у заказніку, маюць еўрапейскі прыродаахоўны статус.
Remove ads
Гісторыя стварэння
У пачатку 2000-х гадоў школьнікамі Мачулішчанскай сярэдняй школы на хвоях былі выяўлены 6 гнёздаў пустальгі. У той час невялікі астраўны лес, дзе пасяліліся сокалы, планавалася высекчы з мэтай пашырэння жылой зоны населенага пункта. Супольная праца школьнікаў, настаўнікаў, а таксама прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры фінансавай падтрымцы карпарацыі Isar, Inc (ЗША) дазволіла стварыць адмысловы заказнік «Сакаліны»[2].
Зноскі
- В Беларуси объявлен новый заказник — «Соколиный» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2014. Праверана 9 красавіка 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads