Драч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Драч, Дзярка́ч[1], Дзярга́ч (Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных.

Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 24—30 см, размах крылаў 41—53 см, маса 100—200 г. Афарбоўка светла-рыжая з цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Крылы, асабліва ў палёце, іржавыя і кароткiя, дзюба светлая.
Маладыя больш карычневыя, без шэрага колеру на галаве. Птушаняты ў чорным пуху з шэрай дзюбай.
Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва).
Пашырэнне
Пашыраны па ўсёй Еўропе, Заходняй Азіі. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У Беларусі звычайны пералётны від (народныя назвы дзяргач, дзяргун). Актыўны пераважна ўначы.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвямі, насеннем пустазелля і іншым. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор’і. Увосені вельмі тлусты.
Гняздо ладзіць на зямлі (у месцы, у якім не выходзяць грунтавыя воды), пад купінай травы, прыкрытае зверху заламанымі сцёбламі, радзей унутры куста. Яно чашападобнае з сухой травы або асакі з прымессю моху ў аснове і знешняй частцы.
Яйкі (звычайна 8-12), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або авальныя з крыху завостранымі канцамі (вельмі рэдка з аднолькавымі канцамі). Белыя з ружаватым, жаўтаватым альбо жоўта-зеленаватым або папяліста-блакітным адценнем. Плямы падвойныя: глыбокія папяліста-фіялетавыя, шэрыя або ружовыя, паверхневыя — іржава-карычневыя.
Значэнне для чалавека
Аб’ект палявання. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да перапёлкі, фазана.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads