Сакі (пісьменнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сакі (пісьменнік)
Remove ads

Гектар Х'ю Манро (англ.: Hector Hugh Munro, псеўд. Сакі, Saki; 18 снежня 1870, Ак'яб, Бірма, Брытанская Індыя — 13 лістапада 1916, Бамон-Амель, Францыя) — брытанскі пісьменнік.

Хуткія факты Сакі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся пісьменнік у Бірме (цяпер М’янма). Яго бацька служыў у паліцыі ў часы, калі Бірма была часткай Брытанскай імперыі. У 1872 годзе яго маці прыехала пагасціць да родных у Брытанію, дзе і памерла. Пасля гэтага бацька адправіў сваіх дзяцей, у тым ліку і двухгадовага Гектара, у Англію, дзе ў строгасці іх выхоўвалі бабуля і цёткі.

У 1893 годзе Сакі паступіў на службу ў Індыйскую імперыяльную паліцыю, а затым быў адпраўлены ў Бірму, як і бацька. Праз два гады праз праблемы са здароўем ён сышоў з арміі і вярнуўся ў Брытанію, распачаўшы кар'еру журналіста.

У 1900 годзе выйшла першая кніга Манро — гістарычнае даследаванне «The Rise of the Russian Empire», адзіная кніга, што выйшла пад яго сапраўдным іменем. У цэлым пры жыцці пісьменніка выйшла некалькі зборнікаў яго апавяданняў і два раманы.

З 1902 да 1908 г. Манро працаваў замежным карэспандэнтам The Morning Post на Балканах, у Расіі, Варшаве і Парыжы. Пасля ён кінуў гэтую працу і асеў у Лондане.

У пачатку Першай сусветнай вайны, хаця Сакі і было 43 гады, г.зн. яго ўзрост перавышаў афіцыйна дазволены для прызыву, ён пайшоў на службу звычайным салдатам. Некалькі разоў вяртаўся на поле бою, хаця і быў занадта хворы або паранены для таго, каб працягваць ваяваць. У лістападзе 1916 года на тэрыторыі Францыі яго застрэліў нямецкі снайпер. Па некаторых звестках, апошнімі словамі пісьменніка былі: «Выцягні з рота гэту чортаву цыгарэту!» Пасля яго смерці сястра Сакі Этэль знішчыла большасць яго дакументаў і апісала сваё асабістае бачанне іх агульнага дзяцінства.

Remove ads

Творчасць

Яго дасціпныя, а часам нават змрочныя якога апавяданні былі сатырай на норавы эдвардыянскай Англіі. Сакі лічыцца прызнаным майстрам апавядання нароўні з О. Генры і Дораці Паркер.

На яго творчасць зрабілі моцны ўплыў Оскар Уайльд, Льюіс Кэрал і Кіплінг, у той час як яго творы паўплывалі на А. А. Мілна, Ноэла Каўарда і П. Г. Вудхаўса.

Зноскі

1. Saki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Saki // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Saki // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Saki // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. various authors The Encyclopedia of Science Fiction / P. Nicholls, J. Clute, D. Langford — ISSN 3049-7612

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads