Саламон Яфімавіч Нэзлін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саламон Яфімавіч (Хаймавіч) Нэзлін (руск.: Незлин Соломон Ефимович; 1892, Калышкі — 8 сакавіка 1990, Ізраіль) — савецкі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1946), прафесар (1952).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта (1915). Загадчык губздраўаддзела (1918—1921) і дыспансерамі (1922—1923) у Віцебску. У 1923—1925 гг. у супрацьтуберкулёзным дыспансеры і санаторыі «Высокія горы» у Маскве; арганізатар і загадчык сацыяльна-гігіенічным і дыспансернымі аддзеламі Цэнтральнага інстытута туберкулёзу (1925—1941, 1943—1952) і адначасова інспектар па туберкулёзе ў Наркамздраве РСФСР і СССР. У 1941—1943 гг. намеснік дырэктара Казахскага інстытута сухотаў у Алма-Аце. У 1952—1953 гг. намеснік дырэктара Львоўскага інстытута туберкулёзу. У 1953 годзе знаходзіўся пад следствам па «справе ўрачоў». У 1953—1955 гг. загадчык арганізацыйна-метадычным аддзяленнем Цэнтральнага інстытута экспертызы працаздольнасцi.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўная яго дзейнасць — арганізацыя лячэбнай работы, дыспансерызацыя хворых, арганізацыя дзейнасці процітуберкулёзных устаноў.
С. Я. Незлін узначальваў навукова-практычныя экспедыцыі ў Бурацкую, Башкірскую, Татарскую і Якуцкую аўтаномныя рэспублікі. Ён напісаў каля 330 навуковых прац, сярод якіх 8 манаграфій. Пад кіраўніцтвам С. Я. Незліна было абаронена 20 дысертацый.
Remove ads
Навуковыя працы
- «Изучение туберкулеза среди национальностей СССР». М., 1930;
- «Режим и лечение туберкулезного больного». М.-Л., 1936;
- «Туберкулез легких в пожилом возрасте». М., 1948;
- «Экспертиза трудоспособности и трудовое устройство больных туберкулезом легких». М, 1960;
- «Противотуберкулезный диспансер». М., 1960.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads