Саламон з Карліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рабін Саламон з Карліна (1738, Тульчын — 12 ліпеня 1792, Уладзімір) быў вучнем Магіда з Мяжэрыча і рабіна Аарона Вялікага з Карліна. Пасля смерці Аарона Саламон стаў кіраўніком хасідскай дынастыі ў Карліне. Яго нашчадкі служылі рабінамі валынскага хасідызму[1][2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1738 годзе ў Тульчыне ў сям'і рабіна Меіра. Быў вучнем Магіда з Мяжэрыча і Аарона з Карліна. Пасля смерці Аарона ў 1772 годзе стаў лідарам хасідскага яўрэйства ў Карліне, дзе змяніў Аарона на пасадзе рабіна. Добра вядомы перш за ўсё сваім энтузіязмам да малітвы і звышнатуральных цудаў, а таксама тым, што з'яўляецца сузаснавальнікам ляхавіцкага іўдаізму.
Пры ім пашырыўся ўплыў хасідскага двара ў Карліне на землі паўночнай Беларусі і Літвы, асабліва калі там утварыўся вакуум лідэрства пасля эміграцыі вядучых цадзікаў Менахема Мендэле з Віцебска і Аўрама Каліскера ў 1777 годзе ў Ізраіль. Але пасля пашырэння аўтарытэту Шнеўра Залмана з Лядаў большасць хасідаў у гэтым рэгіёне прызналі яго сваім кіраўніком.
Як і яго настаўнік, Саламон з Карліна не пакінуў пасля сябе ніякіх пісьмовых запісаў. Паводле паданняў, ён успрымаў ролю цадзіка як адказнасць за матэрыяльны дабрабыт сваіх хасідаў і атрымаў публічную вядомасць як цудатворца[3].
Расказвалася шмат гісторый пра тое, як Саламон лячыў людзей малітвай і сваімі «святымі рукамі», у тым ліку адна гісторыя пра тое, як ён выдаляў апёкі чалавеку, на якога вылілі кіпень у мікве.Саламон правёў свае апошнія гады на Валыні і ў Галіцыі пасля таго, як у 1784 годзе быў выгнаны з Карліна праціўнікамі хасідскага руху. Згодна хасідскай традыцыі ён быў забісты расійскім афіцэрам ў Людміры падчас малітвы ў мясцовай сінагозе[3]. Памёр ад атрыманых ран 12 ліпеня 1792 года. Цадзікі хасідызму лічылі яго «Месіяй бен Іосіфам», які быў забіты пакутніцкай смерцю. Яго паслядоўнікі штогод у гадавіну яго смерці паводле габрэйскага календара адзначаюць Ём Хілула.
Вядомы сваімі практыкамі экстатычнай малітвы, якая характарызуецца гучным крыкам, якія былі пераняты яго паслядоўнікамі і ў рэшце рэшт сталі адной з вызначальных рыс карлінскай супольнасці хасідаў на працягу пакаленняў.
Шмат вядомых хасідскіх рабінаў паходзяць ад Саламона з Карліна.
Remove ads
Выбітныя студэнты
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads