Сальпы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́льпы (Salpida) — атрад пелагічных абалоннікаў (Thaliacea), таксама разглядаюцца як асобны клас хордавых жывёл.
Уваходзіць адно сямейства — уласна сальпы (Salpidae), каля 25 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, акрамя Паўночнага Ледавітага. Свабоднаплаваючыя адзіночныя і каланіяльныя жывёлы. Трымаюцца пераважна паблізу паверхні вады. Здольныя да свячэння (за кошт сімбіятычных бактэрый).
Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 33 см. Цела бочачкападобнае, укрыта празрыстай абалонкай (тунікай). Сэрца на брушным баку, крывяносная сістэма незамкнёная. Нервовая сістэма прадстаўлена надглотачным нервовым вузлом, над якім размешчана святлоадчувальнае вочка. Дыхаюць жабрамі. Кормяцца фітапланктонам.
Гермафрадыты. Жыццёвы цыкл адбываецца з чаргаваннем палавога і бясполага пакаленняў. Бясполыя асобіны (аазоіды) размнажаюцца пачкаваннем. Развіццё без стадыі лічынкі. У дарослых знікае хорда і хвост.
Корм для некаторых рыб, марскіх чарапах.
Remove ads
Літаратура
- Петрыкаў А. М. Сальпы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 120. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads